• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску ўзнагародзілі найлепшыя рэгіянальныя газеты (ДАДАЛІСЯ ФОТА)

     

    Конкурс “Найлепшая рэгіянальная газета” ладзіла Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыі”.

    Вынікі спаборніцтва за 2015 год падвялі ў Мінску 6 лістапада. 12 рэгіянальных газет змагаліся за прызавыя месцы ў 10‑і намінацыях.

    Гран-пры конкурсу атрымала беларускамоўная “Рэгіянальная газета” (Маладзечна). У намінацыі “Найлепшы рэгіянальны сайт” перамог сайт www.intex-press.by.

    У склад журы ўваходзілі: медыяаналітык Аляксандр Коктыш, фатограф Сяргей Гудзілін, карэспандэнт «Gaze­ty Wybor­czej» Анджэй Пачобут, мовазнаўца і грамадскі дзяяч Вінцук Вячорка, блогер Віктар Малішэўскі.

    ““Знак якасці”, які прысуджае журы, варта размяшчаць на першых палосах  газет і на галоўных старонках сайтаў – каб і вашы чытачы ведалі, што атрымліваюць якасны інфармацыйны прадукт”, – прапанавала намесніца старшыні ГА “БАЖ” Аліна Суравец, віншуючы ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу.

    Падрабязнасці – пазней на нашым сайце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці