• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Вільню прыязджае выстава беларускіх фатографаў «Я хачу дадому»

    1 чэрвеня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца адкрыццё мультымедыйна-выставачнага праекта пра Мінск «Я хачу дадому» і прэзентацыя аднайменнага  альбома.

    У праекце прынялі ўдзел фатографы Караліна Палякова, Мікіта Кірыенка, Уладзімір Маляўка, Андрэй Дубінін, Максім Багдановіч, Ана Мацкевіч і Ганна Верас.

    Акрамя фота Мінску беларускіх фатографаў у эміграцыі на выставе можна будзе  пачуць саўдндскейп Мінску, пабачыць AR-аб’екты, паглядзець фільм, папакутаваць у Пакоі Спакою (які не даваў пакою прапагандыстам у свой час) і нават… забраць Мінск дадому — у выглядзе паштовак і альбому Take Min­sk Home.

    Выстава працягнецца да 15-га ліпеня. 

    Праект створаны на валанцёрскіх пачатках беларускім арт-гуртом Heart­break­ing Per­for­mance, які базуецца ў Варшаве.

    Чытайце яшчэ:

    Манипулирование и другие фокусы: как пропаганда редактирует реальность

    «До особого распоряжения». С 1 июня Польша закрывает движение фур из Беларуси и России через польско-белорусскую границу

    Беларускую незалежную журналістку не прапусцілі ва Украіну. Перад гэтым Ecolines не пасадзіў яе ў аўтобус

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці