• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У журналісткі Ларысы Шчыраковай адбыўся вобшук, яе затрымлівалі сілавікі

    18 лютага сілавікі прыйшлі з вобшукам да журналісткі Ларысы Шчыраковай. Гэта чацвёрты вобшук у Ларысы, пачынаючы з лютага 2021 года.

    18 лютага каля 17‑й гадзіны да яе ў прыватны дом чарговы раз прыйшлі трое супрацоўнікаў Гомельскага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. З імі – двое панятых. Заявілі, што журналістка нібыта можа быць датычнай да крымінальнай справы аб арганізацыі масавых беспарадкаў у горадзе 20 верасня 2020 года (арт. 342 КК).

    Міліцыянеры забралі ў журналісткі камп’ютар Dell, фотаапарат Pana­son­ic і айфон 5. Прычым не пакінулі нават копіі пратакола пра вынятак абсталявання.

    «Пасля ператрусу, – распавяла Шчыракова, – мяне павезлі ва ўпраўленне на вуліцу Чырвонаармейскую, каб дапытаць там як сведку. Але сведчыць мне не было чаго: 20 верасня 2020 года я не была на маршы пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і не асвятляла яго. Скарысталася на допыце заканадаўчай нормай не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх. 

    У мяне пыталіся таксама, ці не збіраюся я забраць сына і «звальваць» бліжэйшым часам за мяжу. Патлумачыла, што я наогул перастала займацца журналістыкай, пра што публічна паведаміла ў Face­book».

    Паводле слоў суразмоўніцы, супрацоўнікі ГУБАЗіКа прапаноўвалі ёй запісаць яшчэ і відэазварот пра адмаўленне ад занятку журналістыкай, але яна не пагадзілася, бо “надта ж неякасныя здымкі ў іх атрымліваюцца”. Паабяцала самастойна запісаць такі зварот і выкласці ў Face­book на дадатак да напісанага.

    «Каруселевыя» ператрусы сілавікоў у журналістаў, блогераў ды грамадскіх актывістаў, на думку Шчыраковай, наўпрост звязаны з палітычнымі кампаніямі ў краіне – гэтым разам з ужо аб’яўленым рэферэндумам па зменах у Канстытуцыі. Выглядае, што ўладам дужа не даспадобы, каб у грамадстве прысутнічалі альтэрнатыўныя погляды на арганізацыю кампаніі і галасаванне. Таму і прыдумляюцца розныя падставы, каб чыніць перашкоды, нагнаць паболей страху, а заадно і дыскрэдытаваць вядомых асобаў.            

    На пачатку лютага ў тым жа Гомелі міліцыянеры прыйшлі да аднаго са старэйшых журналістаў рэгіёну з трэцім ператрусам – на той падставе, што ён, як сказана ў пастанове, «дзейнічаючы з выключным цынізмам», нібыта мог раскідаць каля будынка ДАІ вострыя металічныя шыпы тыпу «Ёж».

    Ларыса Шчыракова: “Мая журналісцкая кар’ера скончылася”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці