Украінскага праваабаронцу Максіма Буткевіча асудзілі ў Расі да 13 гадоў калоніі — пасля пратэстаў ён дапамагаў беларускім уцекачам
#FreeMaksymButkevych
Паводле следства, Буткевіч нібыта абстраляў жылы дом у Севераданецку з супрацьтанкавага гранатамёта Panzerfaust‑3. Адзначым, што з чэрвеня 2022 году праваабаронца знаходзіцца ў расійскім палоне.
Максім — украінскі праваабаронца і журналіст, змагаўся з праявамі дыскрымінацыі ва ўсіх яе формах ва Украіне. Ён таксама з’яўляўся каардынатарам і сузаснавальнікам праекту дапамогі бежанцам «Без меж». Пасля пратэстаў 2020 года Буткевіч актыўна дапамагаў беларускім уцекачам.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў