Украінская вядучая перадачы «Арол і рэшка» атрымала расійскае грамадзянства
Ураджэнка Адэсы Рэгіна Тадарэнка атрымала грамадзянства Расіі, сцвярджае канал SHOT. Па яго інфармацыі, падставай стаў шлюб тэлевядучай з грамадзянінам РФ, спеваком Уладам Тапалавым і бесперапыннае пражыванне ў Расіі.

Рэгіна Тадарэнка і Улад Тапалаў. Фота: сацсеткі
Тадарэнка найбольш вядомая як адна з вядучых украінскай тэлеперадачы «Арол і рэшка».
Пасля пачатку вайны яна не асудзіла ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны.
У пачатку красавіка 2022 года вядучая перарвала маўчанне пра вайну пасля смерці былога каханага ў Бучы. Тады Тадарэнка апублікавала ў інстаграме свечку.
Унесена ва ўкраінскія санкцыйныя спісы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў