• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады прызналі «экстрэмісцкімі» дзве кнігі выдавецтва «Янушкевіч»

    У «экстрэмісцкія» выданні запісалі кнігу Іосіфа Бродскага «Балада пра маленькi буксiр» і фаліянт Уладзіміра Арлова «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi», зазначае «Вясна» Адпаведнае рашэнне прынятае 18 кастрычніка судом Цэнтральнага раёну Мінска.

    У Рэспубліканскім Спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явіліся кніга Уладзіміра Арлова «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi».Ілюстрацыі да яе рабіў Павел Татарнікаў. Як нагадвае «Наша Ніва», першы наклад кнігі ў 2017 годзе раскупілі за месяц.

    «Экстрэмісцкай» стала і «Балада пра маленькi буксiр», выдадзеная ў выдавецтве «Янушкевiч» у гэтым годзе.

    Па словах Андрэя Янушкевіча, дзіцячую кнігу нобелеўскага лаўрэата маглі прызнаць «экстрэмісцкай» з‑за афарбоўкі буксіра:

    «Калі 16 траўня прыйшлі губазікаўцы прыйшлі ў «Кнігаўку» і пачалі канфіскоўваць кнігі, я запытаўся ў галоўнага начальніка, што не спадабалася ў кнізе нобелеўскага лаўрэата. Дзіцячы верш, апублікаваны ў 1962 годзе, тэкст не мае ніякага дачынення да Беларусі… У адказ я пачуў, што падазронай з’яўляецца афарбоўка буксіра на ілюстрацыях (?!).

    За ўвесь час ні мне, ні камусьці, хто меў дачыненне да выхаду, нават думка не прыходзіла асацыяваць выявы буксіра цёмна-аранжавага колеру з нашымі нацыянальнымі сімваламі. Такіх думак, нават жартам, не выказваў ніхто з нашых пакупнікоў. Не бачыў я іх і ў сацсетках. Першым, хто ўбачыў у малюнках пагрозу для беларускага рэжыму, быў вышэйзгаданы губазікавец.

    Здавалася, на гэтай недарэчнасці гісторыя павінна закончыцца. Але ж прасцей зганьбіцца на ўвесь свет».

    Чытайце яшчэ:

    8 гадоў зняволення: вынеслі прысуд журналісту-расследавальніку Сяргею Сацуку

    «Чарговае прабіццё дна». Акаўнт пра нацыянальныя татуіроўкі прызналі экстрэмісцкім

    Прысуд Сяргею Сацуку — помста аднаму з лепшых беларускіх журналістаў-расследавальнікаў за прафесійную працу. Заява БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці