• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады забаранілі Алексіевіч сустрэчу з землякамі

    Гомельская абласная бібліятэка імя Леніна адмовілася ад сустрэчы з нобэлеўскай ляўрэаткай у літаратуры, пісьменьніцай і зямлячкай Сьвятланай Алексіевіч.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/b190b664-ac72-4a72-8594-07c80c01ea51_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg

    Сустрэчу замаўляў на 7 ліпеня кіраўнік рэгіянальнага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Анатоль Бароўскі.

    Дырэктарка бібліятэкі Марына Рафеева патлумачыла, што на гэты час заплянаваныя іншыя мерапрыемствы, да таго ж пачаліся летнія адпачынкі, а сустрэчу трэба грунтоўна рыхтаваць.

    «Мы дамаўляліся пра магчымасьць такой сустрэчы, а не пра самую сустрэчу. Інфармацыя ад Бароўскага абсалютна неабгрунтаваная», — кажа Рафеева.

    74-гадовы пісьменьнік Анатоль Бароўскі, у сваю чаргу, вельмі дзівіцца такой заяве дырэктаркі бібліятэкі:

    «Пра сустрэчу зь Сьвятланай Алексіевіч з дырэктаркай бібліятэкі Рафеевай мы дамаўляліся, калі я знаходзіўся ў яе ў кабінэце. Вочы ў вочы. Яна вельмі ўзрадавалася прапанове, бо гэта ж такі прэстыж для бібліятэкі. Сама Рафеева нават сказала, што найлепшы час сустрэчы — 16.00, бо я прапаноўваў на 17 ці 18 гадзінаў. І дата абгаворвалася — менавіта 7 ліпеня. Абмеркавалі і вядоўцу сустрэчы.

    Дырэктарка прапаноўвала, каб вядоўцам быў яе намесьнік у сувязях з грамадзкасьцю Алег Ананьеў. Я не пагадзіўся, ведаючы, што Ананьеў ня надта добра валодае беларускай мовай, а сустрэчу, як па мне, трэба было пачынаць менавіта па-беларуску. Вырашылі, што вядоўцам будзе іншая намесьніца дырэктаркі — Тацяна Барабаншчыкава».

    Пісьменьнік Бароўскі мяркуе, што ініцыятыву не ўхвалілі мясцовыя улады — загадалі асадзіць назад.

    Сама Сьвятлана Алексіевіч ужо пракамэнтавала гэтую падзею:

    «На фоне тых званкоў з усяго сьвету, якія я сёньня атрымліваю, мне прыйшоў ліст. Пішуць, што абласная бібліятэка адмовілася прымаць, і я баюся, што ў школы ў Капаткевічах могуць узьнікнуць праблемы. Радзіма палохае».

    Гомельская абласная бібліятэка імя Леніна ўжо другі раз адмаўляе чытачам у сустрэчы са Сьвятланай Алексіевіч — так было паўтара дзесяцігодзьдзя таму, калі Алексіевіч яшчэ не была ляўрэаткай Нобелеўскай прэміі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці