• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Увага да апазыцыі з боку дзяржаўных СМІ склала менш за 1%

    Кампанія па выбарах прэзідэнта, якія адбыліся 11 кастрычніка, была надзвычай ціхай у СМІ, заявіў кіраўнік групы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Алесь Анціпенка, прэзентуючы 22 кастрычніка выніковую справаздачу аб асвятленні выбараў у беларускіх СМІ.

     

    Паводле яго слоў, гэта стала вынікам адсутнасці рэальнай канкурэнтнай барацьбы і публічнага абмеркавання сур’ёзных эканамічных праблем, маргіналізацыі апанентаў рэжыму, а таксама цэнзуравання крытычных выказванняў на адрас дзейнага прэзідэнта з боку выбаршчыкаў у дзяржаўных медыя.

    У выніковай справаздачы адзначаецца, што, у адрозненне аб прэзідэнцкай кампаніі 2010 года, дзяржаўныя СМІ ўзмацнілі ўвагу да выбарчай тэматыкі, але не змянілі суадносіны эфірнага часу і плошчы, адведзеных прэтэндэнтам. У выніку па-ранейшаму дамінавальнай фігурай быў дзейны прэзідэнт.

    Недзяржаўныя СМІ факусавалі сваю ўвагу галоўным чынам на асобах прэтэндэнтаў і іх праграмах. У параўнанні з іншымі альтэрнатыўнымі кандыдатамі найбольшую колькасць газетнай плошчы атрымала Таццяна Караткевіч. Цікавасць да яе зыходзіла, у тым ліку, і з канфлікту ўнутры апазіцыі адносна падтрымкі або непадтрымкі гэтага кандыдата, адзначылі ў ГА «БАЖ».

    У адрозненне ад дзяржаўных, недзяржаўныя СМІ былі арыентаваныя на асвятленне як дзейнасці кандыдатаў, так і апанентаў рэжыму. Аднак, лічаць эксперты ГА «БАЖ», яны не маглі паўплываць на характар выбарчай кампаніі ў краіне, што абумоўлена іх абмежаваным накладам і атмасферай прадвызначанасці вынікаў выбараў.

    Алесь Анціпенка: «Першае. Дзяржаўныя СМІ значна больш увагі надалі выбарчаму працэсу. Калі вы паглядзіце на дыяграму, то вы ўбачыце, што 19,15% часу праграмы «Панарама» аддадзенае выбарам.

    Яшчэ адна асаблівасць гэтай выбарчай кампаніі — гэта тое, што практычна ўсе дзяржаўныя СМІ ацэньвалі альтэрнатыўных кандыдатаў або нейтральна, або станоўча. Дзяржаўныя СМІ фактычна праігнаравалі апазіцыю — гэта яшчэ адна асаблівасць. Увага да апазіцыі была меншай за 1% у параўнанні з астатнімі суб’ектамі маніторынгу.

    Выбарчая кампанія, што не мела інтрыгі, фактычна ацэньвалася самімі журналістамі як кампанія, вынікі якой загадзя вядомыя. Ніякага сюрпрызу ніхто з журналістаў не чакаў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці