• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ва Украіне з’явілася «РокРадыёBY»

    На базе інтэрнэт-пляцоўкі ўкраінскага «РокРадіо» запрацаваў радыёстрым «РокРадыёBY», на якім можна паслухаць музыку беларускамоўных сучасных і культавых гуртоў.  Як паведамляе espreso.tv, праект узнік пры падтрымцы Полка Каліноўскага.

    Заснавальнікі новага беларускага радыё — ўкраінскі радыёпрадзюсар Алег Удавічэнка і кіраўнік няўрадавай Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

    — Вялікая колькасць прадстаўнікоў музычнай індустрыі была вымушаная пакінуць Беларусь, а вялікая колькасць твораў знаходзіцца пад забаронай. «РокРадыё­BY» імкнецца стаць пляцоўкай для такіх беларускіх музыкаў у стылі рок, а таксама для тых дзеячаў, якія падтрымліваць сапраўдную беларускасць.Радыё заклікана стаць выспай беларускага і ўкраінскага року, а з часам і стартавай пляцоўкай для сумесных культурных праектаў, — распавялі espreso.tv стваральнікі «РокРадыё­BY».

    Праект запрацаваў не так даўно, але каманда ўжо выношвае планы па павелічэнні кантэнту: плануецца, што на платформе з’явяцца навінавыя блокі — у ты ліку з інфармацыяй пра сітуацыю на фронце, культурныя ініцыятывы, украінска-беларускія стасункі, арыгінальныя праграмы, інтэрв’ю з беларускімі апазыцыйнымі, культурнымі і палітычнымі дзеячамі, а таксама з прадстаўнікамі і вайскоўцамі  палка імя Кастуся Каліноўскага, пры падтрымцы якога паўстала радыёстанцыя. Акрамя беларусаў у эфір запросяць і ўкраінцаў, якія падтрымліваюць ідэю вольнай Беларусі як дружалюбнай Украіне краіны.

    — Улічваючы ўзровень цэнзуры і прапаганды ў афіцыйных беларускіх СМІ, такі варыянт дасць магчымасць беларусам атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва Украіне, — адзначаюць арганізатары. 

    Зараз «РокРадыё­BY» можна слухаць і праз адмыслова распрацаваны пад гэты праект дадатак для смартфонаў.

    Чытайце яшчэ:

    140 ахвяраў. 2023-ці стаў самым смяротным для журналістаў за апошнія дзесяць гадоў

    Прапагандыст з «Мінскай праўды» сцвярджае, што зноў збіраецца наведаць Еўрасаюз

    «Прэсбол» пачыняе змяняць фармат: колькасць старонак газеты ад пачатку года скарацілася

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці