• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебская блогерка Вольга Жураўская піша, каб за яе “не хваляваліся”. Але людзі не вераць

    У Facebook разгрнулася цэлая кампанія, што да гісторыі з блогеркай Вольгай Жураўскай, якая ўжо трое сутак не адказвае на тэлефанаванні і прыватныя паведамленні. Людзі выказваюць меркаванні, што яна магла стаць ахвярай пераследу за сваю блогерскую дзейнасць, якую ажыццяўляе пад псеўданімам “Елена Смирнова» у сацыяльных сетках и на уласным  відэаканале «Снимать разрешено». Интэрнэт-сябры непакояцца, і не здарылася з блогеркай нешта кепскае,  і выказваюць трывогу за лёсы яе дваіх малых дзяцей.

    Паводле грамадскай актывісткі Вольгі Карач, спадарыня Жураўская мусіла выйсці з ёй на сувязь тры дні таму, але не выйшла. А праз некалькі гадзін на яе старонцы ў Face­book пачалі з’яўляцца правакацыйныя паведамленні. Сябры па сацыяльных сетках вырашылі, што акаўнт узламаны. А паколькі Вольга не выходзіць на сувязь, то яе свядома пазбаўляюць такой магчымасці.

    Абмеркаваўшы сітуацыю,  віцебскія журналісты вырашылі схадзіць да Вольгі Жураўскай. Дзверы ў кватэру, дзе яна жыве, ніхто не адчыніў, як не адгукнуўся і на званкі ў дамафон. Аднак святло ў вокнах кватэры гарэла, а за дзвярыма чуліся крокі. Суседзі сказалі, што ведаюць жыхарку кватэры, але нічога надзвычайнага з апошнія дні не заўважалі.

    Неўзабаве пасля апошняга бясплённага візіту да Вольгі Жураўскай у інтэрнэце з’явіўся яе відэазварот. Праўда, ён спарадзіў яшчэ болей спрэчак і недаверу, чымсьці ўся сітуацыя, якая склалася раней. На камеру Вольга кажа, што на святы гасцявала ў вёсцы, а там няма інтэрнэту, і таму яна не магла выйсці на сувязь. Цвердзіць, што яе акаўнт у Face­book быў сапраўды ўзламаны, але яна не можа нічога з гэтым зрабіць, бо і дома ў яе няма доступу ў інтэрнэт.

    Гледачы пачалі абмяркоўваць у сацыяльных сетках усе заўважаныя нестыкоўкі, і  найперш тую, што пры адсутнасці інтэрнэту Вольга Жураўская неяк здолела размясціць у Face­book свой відэазварот. А таксама тое, што яна не адгукаецца  ні па віртуальнай, ні па рэальнай сувязі: па-ранейшаму не адказвае на тэлефанаванні і смс-кі.

    Раніцай 11-га траўня ў каментарах ад Вольгі Жураўскай прыйшло новае паведмленне: “Ребята, не надо меня искать, у меня все хорошо.Сейчас всего рассказать не могу, не настаивайте. Интернета нет, потому что не оплатила, ответить на телефон не могу, потому что не могу”.

    Аднак гэта не супакоіла, а яшчэ больш устрывожыла грамадскасць: жыхары розных гарадоў выказваюць намер прыехаць у Віцебск і шукаць Вольгу разам з пошукавым атрадам “Ангел”, рыхтуюць заявы ў міліцыю пра знікненне чалавека і  небяспечнае становішча, у якім апынуліся двое дзяцей блогеркі Жураўскай.

    Яе тэлефон па-ранейшаму не адказвае, не чуваць водгукаў на сітуацыю ад сваякоў Вольгі Жураўскай — пра іх сябры блогеркі ўвогуле не ведаюць, на прапановы аб дапамозе не адгукаецца і яна сама. У інтэрнэт-каментарах дамінуе меркаванне, што да справы трэба падключаць міліцыю, каб урэшце-рэшт на гэтую сітуацыю пралілося святло.

    Вольга Жураўская пад псеўданімам “Елена Смирнова” вядомая тым, што доўгі час выкрывала недахопы ў крамах і ўстановах грамадскага харчавання: здымала на камеру пратэрмінаваныя прадукты, спрэчкі з гэтае нагоды з гандлярамі і міліцыяй. Апошнім часам міліцыянты сталі галоўнымі героямі яе відэаролікаў, накшталт «Как законно обломать ментов с проверкой документов», «Вход в суд по банковским карточкам или новый пропускной режим», «Почему нельзя снимать в милиции?»  і гэтак далей.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці