• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вікі-вечарына: прэзентацыя дапаможніка

    Прэзентацыя брашуры для вікіпедыстаў-пачаткоўцаў – «Вікі-дапаможніка» – адбудзецца 26 верасня а 17:00 на базе моладзевага адукацыйнага цэнтра «Фіяльта». Таксама каманда арганізацыі «Фаланстэр» пазнаёміць удзельнікаў з актыўнымі вікіпедыстамі свету.

    Жадаеце даведацца больш пра Вікіпедыю? Дазнацца, што такое вікі-кэмп, хто такія сцюарты, як узяць удзел у вікі-канферэнцыі, навошта кантэнту быць вольным? Нарэшце, жадаеце навучыцца рэдагаваць Вікіпедыю?

    На сустрэчы актывісты «Фаланстэру» не толькі распавядуць пра Вікіпедыю, але і звяжуцца з актыўнымі вікіпедыстамі свету ды запытаюць іх пра самыя цікавыя праекты свабоднай энцыклапедыі, якія ладзяцца ў розных краінах.

    Акрамя гэтага, адбудзецца прэзентацыя праекту «Вікі-дапаможнік» – брашуры, якая дапаможа пачаткоўцам далучыцца да супольнасці беларускай Вікіпедыі. Арганізатары жадаюць сабраць водгукі ўдзельнікаў, каб удасканаліць версію брашуры для друку.

    Праграма:

    • Як дадаць артыкул у Вікіпедыю за 10 хвілін?
    • Што такое вольны кантэнт і ліцэнзіі?
    • Анлайн-сесія з вікіпедыстамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы:
      • Васія (Балгарыя): Што такое 100 вікі-дзён?
      • Войцех (Польшча): Хто галоўны ў Вікіпедыі, або Чым займаюцца вікі-сцюарты?
      • Каарэль (Эстонія): Як зарганізоўваць вікі-канфэренцыю?
      • Сусанна (Арменія): Што такое вікі-кэмп і як адбываецца супраца вікіпедыстаў з розных краінаў?
    • Прэзентацыя «Вікі-дапаможніка».
    • Прэзентацыя магчымых планаў развіцця вікі-супольнасці на 2016–2017 гады.

    Дата, час: 26 верасня, 17:00.
    Месца: «Фіяльта», Мінск, вул. Мяснікова, 35.
    Працягласць: 2 гадзіны з перапынкам на 10 хвілінаў.
    Кантакт: +375 29 8602312, falanster.by@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці