• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Восем гадоў з дня трагічнай смерці рэдактара «Хартыі’97» Алега Бябеніна

    Алег Бябенін не пакінуў пасмяротнай цыдулкі, а акалічнасці здарэння выклікаюць шмат пытанняў.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/byabenin-633x432.jpg

    У верасні 2010 году журналіста знайшлі ў пятлі на лецішчы ў Дзяржынскім раёне. Бябеніну было толькі 36 год. Смерць з прыкметамі самагубства здарылася падчас найважнейшага перыяду прэзідэнцкай кампаніі, калі да выбараў заставалася тры месяцы.

    Калегі і сябры Бябеніна ў ягоны добраахвотны сыход з жыцця не паверылі. Яны згадвалі выкраданьне журналіста і пагрозы на ягоны адрас з боку невядомых у 1997 годзе, казалі пра прыкметы барацьбы ў доме, дзе знайшлі цела.

    Тыя, хто ведаў Бябеніна, кажуць, што смерць, з аднаго боку, сталася вынікам ягонай прафесійнай дзейнасці, з іншага – павінная была запалохаць асяродзе беларускіх незалежных журналістаў.

    Пракуратура спыніла праверку паводле факту смерці Алега Бябеніна праз некалькі месяцаў пасля яе пачатку, нягледзячы на ​​патрабаванні міжнародных арганізацыяў і праваабаронцаў аб правядзенні належнага расследавання.

    У Алега Бябеніна засталіся жонка і двое сыноў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці