• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшаў на волю бабруйскі блогер Андрэй Бяляўскі. Яму павязалі іранічную стужку выпускніка

    22 жніўня 2022 года тыкток-блогеру прысудзілі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    Бяляўскі нібыта размясціў тыктоку два відэаролікі з абразамі ў адрас Лукашэнкі (артыкул 368 КК). Андрэя затрымалі наўпрост на працы — у ягонай уласнай роварнай краме «Веласпортмайстар».

    Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт Бяляўскага ў тыктоку.

    Стала вядома, што днямі Андрэй выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3. Відэа са дня вызвалення з’явілася ў тыктоку.

    Андрэя Бяляўскага затрымалі 25 красавіка 2022 года, прычым брутальна. Ён прыехаў у краму з сынам, толькі зайшоў у памяшканне, як заляцеў АМАП і міліцыя ў цывільным. Сын не паспеў выйсці з машыны.

    У краме Андрэя павалілі на зямлю, адзін з сілавікоў здымаў затрыманне на відэа. У Андрэя спыталі: «Ведаеш, за што?» Ён адказаў: не. На што яму паведамілі: тады даведаешся ў судзе. Пасля Андрэю закруцілі рукі і павялі ў мікрааўтобус.

    Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. 

    «Калі сілавікі даведаліся, што сыну Андрэя няма 18, то гаварылі з падлеткам спакойна. Сказалі хлопцу, што нібыта Бяляўскі падрэзаў кагосьці на трасе і здарылася «страшная аварыя», пачалі распытваць пра бацьку», — казаў знаёмы Бяляўскага ў ранейшым інтэрв’ю. 

    Пасля сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем.

    «Андрэй разумеў, што могуць прыйсці, пытаўся ў сваіх: што яны будуць рабіць, калі яго затрымаюць? З аднаго боку, так жартаваў», — згадваў знаёмы ў інтэрв’ю.

    Чытайце яшчэ:

    У Магілёве пасля другога адміністрацыйнага арышту не выйшаў на волю Алесь Сабалеўскі

    Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызналі кантэнт рэгіянальных выданняў «Магілёў.Media» і «Першы Пінскі»

    Улады пазбавілі БАЖ даменнага імя і пошты. БАЖ звяртаецца ў ICANN

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці