• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Юрыдычныя аспекты журналісцкай працы абмеркавалі віцебскія і аршанскія БАЖаўцы

    На сустрэчу з журналістамі рэгіёна быў запрошаны юрыст Аляксандр Жук. Адбылася зацікаўленая размова пра асаблівасці працы фрыласераў і пра некаторыя аспекты падатковага заканадаўства, якія тычацца журналісцкай дзейнасці. 

    Аляксандр Жук у Оршы

    Сустрэча прайшла ў Оршы, і з’ехаліся на яе ў асноўным тыя журналісты, хто не працуе ні ў якіх рэдакцыях СМІ. Для іх былі актуальныя аспекты самастойнай журналісцкай працы. Аляксандр Жук патлумачыў, як будуюцца працоўныя адносіны паміж «замоўцам» і «выканаўцам» – рэдакцыяй і журналістам. Потым прысутныя задавалі пытанні «з жыцця» – пра тыя праблемы, з якімі давялося сутыкнуцца пачас працы.

    Сустрэча з юрыстам у Оршы

    Аляксандр Жук звярнуў увагу на тое, што паняцце “фрыланс” у беларускім заканадаўстве не выкарыстоўваецца. Няпэўнасць юрыдычнага статусу фрылансера непазбежна спараджае пытанні да даходаў аўтара. Тым не менш, пазаштатныя аўтары існавалі здаўна, і таму надзвычай важна ведаць механізмы рэгулявання іх дзейнасці.  

    Журналістаў цікавіў шэраг іншых тэмаў: напрыклад, як паводзіць сябе ў выпадку затрымання міліцыяй, як будаваць сваю абарону ў судзе, калі спрабуеш аспрэчыць абвінавачанне ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ.

    Сустрэча з юрыстам у Оршы

    Аршанскія і віцебскія БАЖаўцы акрэслілі кола тэм, на якія было б карысна паразмаўляць з юрыстам і ў далейшым. Аляксандр Жук прапанаваў правесці наступную сустрэчу, на якой абмеркаваць юрыдычныя аспекты блогерства з інтэрнэце,бо гэты від дзейнасці апошнім часам набірае папулярнасць, і варта памятаць пра тое, каб аўтар заставаўся ў бяспецы. Многіх зацікавілі аспекты аўтарскага права, і размова на гэтую тэму з Аляксандрам Жуком таксама плануецца ў перспектыве.

    Сустрэча з юрыстам у Оршы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці