• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За асвятленне візіту Святланы Алексіевіч у Капаткевічы будуць судзіць журналістку Шчыракову

    Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову 5 кастрычніка выклікаюць у Петрыкаўскі раённы суд па абвінавачанні ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ — нібыта за працу без акрэдытацыі для польскага тэлеканала “Белсат”.

    За асвятленне візіту Святланы Алексіевіч у Петрыкаў будуць судзіць журналістку Шчыракову

    Гэтым разам за асвятленне візіту Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч ў Капаткевіцкую сярэднюю школу (Петрыкаўскі раён), якую яна скончыла ў 1965 годзе і наведала сёлета ў жніўні.

    – Я была шакаваная, калі мне патэлефанавала сакратарка суда і паведаміла пра разгляд адміністрацыйнай справы. Ніхто з тамтэйшай міліцыі мяне не выклікаў і нават не папярэджваў, што складаецца адміністрацыйны пратакол. Зроблена ўсё цішком. Хутка, відаць, і на суд перастануць выклікаць – адразу будуць дасылаць пастановы пра штрафы, – кажа Ларыса Шчыракова.

    Журналістка лічыць, што яе адмыслова пераследуюць спецслужбы, каб выжыць з прафесіі. Досыць пільна ставяцца яны і да ўсіх іншых фрылансераў, чые відэаздымкі трапляюць на спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” – улады не жадаюць, каб альтэрнатыўныя “карцінкі” пра беларускую рэчаіснасць даходзілі да масавага гледача.

    Сёлета Ларысу Шчыракову ўжо пяць разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за сюжэты на “Белсаце” і нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Агульная сума штрафаў журналістцы перавысіла 3,2 тысячы рублёў.

    А ўсяго незалежных журналістаў каралі ў судах Гомельскай вобласці за  супрацоўніцтва з “Белсатам” два дзясяткі разоў: Кастусь Жукоўскі агулам аштрафаваны на 7705 рублёў, Яўген Меркіс і Андрэй Толчын — на 2530 рублёў кожны.

    Таксама:

    Журналістаў «Белсату» сёння будуць судзіць за рэпартаж пра закрыццё мінскай школы

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП 2014–2017 гг.

    Гомельскія філія ГА «БАЖ» спрычынілася да сустрэчы Нобелеўскай лаўрэаткі з аднакласнікамі

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці