• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За «бунт даярак» журналістка не будзе адказваць

    Суддзя Буда-Кашалёўскага раёна Кастанцін Скорын спыніў адміністрацыйную справу супраць гомельскай журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай, якая ў траўні зняла відэасюжэт “Бунт даярак” у сельскагаспадарчым прадпрыемстве КСУП “Крыўск”.

    Сюжэт паказаў спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” — свае перадачы  па-беларуску ён транслюе з тэрыторыі Польшчы.

    У судовай пастанове, дасланай журналістцы, гаворыцца, што справа спыненая ў звязку з заканчэннем двухмесячнага тэрміну, цягам якога магчыма прыцягваць парушальніка да адказнасці.

    Напярэдадні сябры Гомельскай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіравалі калектыўны зварот начальніку Буда-Кашалёўскага райаддзела міліцыі Віталю Падзеруну з патрабаваннем спыніць  неабгрунтаванае ўмяшальніцтва супрацоўнікаў міліцыі ў права журналістаў на свабоднае атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі, гарантаванае артыкуламі 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    Нагодай стаў акурат распачаты адміністрацыйны працэс супраць Ларысы Шчыраковай за відэасюжэт “Бунт даярак”, у якім распавядалася пра канфлікт вясковых працаўніц з кіраўніцтвам КСУП “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна на тле неабгрунтаванага звальнення адной з працавітых каляжанак.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці