• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За найпапулярнейшым рускамоўным медыя Варшавы стаяць беларусы

    The War­saw, які пачынаўся з невялікага пабліка ў сацсетках, за некалькі гадоў ператварыўся ў галоўнае медыя для эмігрантаў з постсавецкай прасторы.

    За папулярным рускамоўным медыя Варшавы стаяць беларусы

    Калаж «Наша Ніва»

    На гісторыю стварэння праекта пралілі святло ў новым выпуску шоу «о(б)суждаем». У гэтым медыя сёння працуе і Глеб Сямёнаў, адзін з вядоўцаў шоу.

    Рускамоўныя паблікі пра Варшаву, арыентаваныя на мігрантаў з постсавецкай прасторы, за апошнія гады перараслі ў сапраўднае медыя са сваім сайтам і папулярнымі акаўнтамі ў сацсетках. Напрыклад, інстаграм The War­saw сёння мае больш за 140 тысяч падпісчыкаў.

    Прычына такой папулярнасці не толькі ў якасным і даступным кантэнце, але і ў той велізарнай плыні мігрантаў, якія бягуць з Беларусі, Расіі і Украіны ад рэпрэсій ці ад вайны. Многія эмігранты, якія яшчэ не цалкам зліліся з польскамоўным асяроддзем, атрымліваюць інфармацыю пра падзеі ў польскай сталіцы з The War­saw. 

    Сайт The War­saw. Скрышот галоўнай старонкі

    Але менавіта беларусы фактычна сталі інфармацыйнымі манапалістамі ў Варшаве сярод рускамоўнай аўдыторыі. Запрошаны ў шоу стваральнік The War­saw беларускі айцішнік Улад Ла́ўрыш, лічыць, што такая сітуацыя склалася выпадкова.

    Сам ён прыехаў у Польшчу задоўга да трагічных падзей апошніх гадоў і сёння збольшага займаецца развіццём уласна створанага медыя.

    Улад Лаўрыш у шоу «о(б)суждаем». Скрыншот відэа.

    Першыя думкі стварыць такі праект у хлопца з’явіліся яшчэ ў 2017 годзе, калі толькі пераехаў у Варшаву. Тады ён не ведаў чым заняць сябе ўвечары ў горадзе. Сваю праблему Лаўрыш вырашыў сам — пачаў маніторыць польскія рэсурсы з мерапрыемствамі і весці паблік «Куды пайсці ў Варшаве». Пераклад на рускую мову дапамог яму вывучыць польскую мову.

    Блог спачатку не прыносіў ніякага прыбытку. Але новы праект The War­saw, які з’явіўся ў 2019 годзе, Лаўрыш ствараў ужо маючы добрыя сувязі. Праект за пяць гадоў вырас да вялікага і прыбытковага гарадскога выдання.

    На стварэнне яшчэ аднаго блога «Як жыць у Варшаве», у якім сам Лаўрыш робіць агляды кавярняў, выставак і цікавостак польскай сталіцы, як прызнаецца хлопец, яго натхніў мінскі фудблогер Какабай. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.