• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Апеляцыйную скаргу журналіста Аляксандра Зянкова Вярхоўны суд будзе разглядаць 16 красавіка

    Разгляд апеляцыйнай скаргі журналіста Аляксандра Зянкова ў Вярхоўным судзе распачнецца 16 красавіка ў 9.30 раніцы. На працэс прызначаная суддзя ВС Таццяна Васілевіч. Барысаўскі фатограф і відэааператар-фрылансер аспрэчвае прысуд да пазбаўлення волі, вынесены яму Мінскім гарадскім судом.

    Аляксандр Зянкоў. Фота: LinkedIn

    30 студзеня 2024 года суддзя Мінскага гарадского суда Жанна Брысіна прызнала Аляксандра Зянкова вінаватым ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні (частка 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса) і прысудзіла яму тры гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    Журналіста затрымалі 22 чэрвеня 2023 года ў яго доме ў Барысаве. Сілавікі зладзілі ў жыллі ператрус і забралі камп’ютарную тэхніку. Пасля гэтага Зянкова адразу павезлі ў Мінск і 10 дзён трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Паводле аднаго з ягоных сукамернікаў па ІЧУ, Аляксандр быў спакойны, распавядаў, што свае віны ні ў чым не прызнае і што ён адмовіўся ад паслугаў дзяржаўнага адваката. Прыблізна на пяты-шосты дзень знаходжання на Акрэсціна  яго забралі на допыт да следчага, і вярнуўся ён толькі праз пяць гадзін. Распавёў, што яму інкрымінуюць крымінальны артыкул за спрыянне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання, і  абвінавачанне тычыцца ягоных відэаздымкаў, паказаных на «экстрэмісцкім» інтэрнэт-рэсурсе. Доказы гэтага нібыта знайшлі ў тэхнічным абсталяванні, якое забралі з дома.

    Праз 10 дзён Зянкова перавялі ў следчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Там ён знаходзіўся да суда і яшчэ некаторы час пасля. Зараз барысаўскага фатографа ўтрымліваюць у СІЗА пры магілёўскай турме № 4.  

    23 студзеня 2024 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным вязнем.

    Аляксандра Зянкова ў родным Барысаве ведаюць як прадпрымальніка-фатографа, які рабіў здымкі на замову розных прадпрыемстваў і арганізацый. Таксама ён супрацоўнічаў з мясцовымі незалежнымі выданнямі ў якасці фрылансера. Потым Аляксандр захапіўся відэаздымкамі, рабіў у тым ліку і дакументальныя стужкі, якія атрымлівалі ўзнагароды на фестывалях хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат». У прыватнасці, у 2015 годзе журы фестывалю адзначыла яго творчую працу пра адбудаванне царквы ў вёсцы Зэмбін.

    Некалькі разоў Аляксандра Зянкова падчас фота- і відэаздымак затрымлівала міліцыя, але да адміністрацыйнага, тым больш крымінальнага пераследу не даходзіла. Прыкладам, у ліпені 2020 года ён быў у ліку 47 журналістаў і фатографаў, якіх затрымалі ў Мінску, тады яго адпусцілі пасля праверкі дакументаў. У верасні 2020 года да барысаўскага фатографа прыходзіла міліцыя, каб папярэдзіць пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці