• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: ТikTok-акаўнты «Маланка Медыя» і «Флагшток» і некалькі інтэрнэт-рэсурсаў з рэгіянальнымі навінамі

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 6 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    У пералік забароненых да распаўсюду інтэрнэт-рэсурсаў ўключылі старонку ў Тik­Tok з назвай Malan­ka Media (ідэнтыфікатар  https://www.tiktok.com/@user9173237962423). Рашэнне прызнаць яе «экстрэмісцкай інфармацыйнай парадукцыяй» прыняў 2 чэрвеня 2026 года суд Чыгуначнага раёна Віцебска.

    «Маланка Медыя» — гэта незалежны беларускі СМІ, у лютым 2023 года рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ён быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Гэты самы суд 2 чэрвеня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкім» і змест Тik­Tok-акаўнта «Второй регион Беларуси» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@2thregionofbelarus). Інтэрнэт-рэсурс у крытычным ключы асвятляе навіны Віцебскай вобласці, ён мае больш за 63 тысячы падпісчыкаў.

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі старонку ў Tik­Tok з назвай FLAGSHTOK (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@flagshtok_1_), які мае ўсяго 13 падпісчыкаў. Ён афіляваны з гомельскім незалежным выданнем «Флагшток». Рашэнне прызнаць гэты інтэрнэт-рэсурс «экстрэмісцкай інфармацыйнай парадукцыяй» прыняў 2 чэрвеня 2026 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля.

    У красавіку 2022 года «Флагшток» быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». У адпаведным рашэнні беларускага КДБ згадваліся сайт выдання і яго рэсурсы ў Telegram.

    У той жа дзень, 2 чэрвеня, суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў «экстрэмісцкім» кантэнт адразу некалькіх інтэрнэт-рэсурсаў, якія асвятляюць навіны Міншчыны:

    • Insta­gram-акаўнт з назвай min55obl (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/min55obl);
    • Threads-акаўнт з назвай min55obl (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@min55obl;
    • Tik­Tok-акаўнт з назвай minskoblastnovosti55 (ідэнтыфікатар  https://www.tiktok.com/@minskoblastnovosti55;
    • YouTube-канал з назвай «Минская область.Новости» (ідэнтыфікатар  https://www.youtube.com/@minskoblastnovosti55).
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.