• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Здымачная група партугальскага тэлеканала трапіла ў Харкаве пад абстрэл

    Раніцай 6 кастрычніка здымачная група партугальскага тэлеканала RTP трапіла ў Харкаве пад абстрэл расійскіх ракет. Як паведамляе Нацыянальны саюз журналістаў Украіны, журналісты не пацярпелі, але аўтамабіль разбіты.

    Партугальскія журналісты ехалі ў камандзіроўку ў Данецкую вобласць на лінію фронту. Па дарозе з Кіева яны спыніліся ў Харкаве. Сёння яны збіраліся накіравацца ў вёску Граза, дзе ўчора ад расейскай ракеты загінула 52 мясцовых жыхара, але самі трапілі пад расійскі абстрэл.

    — Ракета ледзь не заляцела ў гатэль, — пракаментаваў НСЖУ украінскі прадзюсер партугальскай здымачнай групы Андрэй Каваленка, які з’яўляецца выканаўчым дырэктарам Акадэміі ўкраінскай прэсы. Гэтая арганізацыя пастаянна дапамагае міжнародным СМІ працаваць ва Украіне.

    Як сцвярджаюць украінскія калегі, дадзены гатэль карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод журналістаў, прадстаўнікоў розных міжнародных арганізацый, якія прыязджаюць у Харкаў у камандзіроўкі.

    — Прыціснула аконнай рамай, але я ў бяспецы. Мы ўсе ў бяспецы, але я думаў, што гэта ўсё… — дадаў спадар Каваленка.

    У НСЖУ зазначаюць, што расейскія ракетныя абстрэлы гатэляў і аб’ектаў грамадскага харчавання, якімі карыстаюцца журналісты ў камандзіроўках (гатэлі ў Харкаве і Запарожжы, піцэрыя ў Краматорску), з’яўляюцца мэтанакіраванай тактыкай акупантаў, накіраванай на запалохванне журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскага сектару.

    Чытайце яшчэ:

    Як працуе офіс «Белсата» ў Кіеве? БАЖ на Хрэшчатыку. ВІДЭА

    «Святкаваць штосьці разам — гэта дужа істотна». Як выжываюць рэдакцыі ў розных краінах

    «Незалежныя медыя перажываюць крах бізнэс-мадэлі, а грамадства падвяргае сябе самацэнзуры». Асноўнае са справаздачы Freedom House

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці