• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінскае МЗС прэзентавала згенераванага штучным інтэлектам прэс-сакратара

    Галоўнай прычынай стварэння прэс-сакратара па імені Вікторыя стала «эканомія часу і рэсурсаў» дыпламатаў.

    Згенераваны штучным інтэлектам прэс-сакратар МЗС Украіны. Скрыншот

    У сераду Украіна прадставіла згенераванага штучным інтэлектам прэс-сакратара па імені Вікторыя, якая будзе рабіць афіцыйныя заявы ад імя ўкраінскага Міністэрства замежных спраў, паведамляе «Голас Амерыкі».

    Міністэрства заявіла, што «ўпершыню ў гісторыі» будзе выкарыстоўваць лічбавага прэс-сакратара для чытання сваіх заяў. Прэс-служба Міністэрства замежных спраў паведаміла, што заявы Вікторыі не згенераваныя штучным інтэлектам, а «напісаныя і правераныя рэальнымі людзьмі», а ШІ дапамагае генераваць толькі візуальную частку.

    Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што новы прэс-сакратар — гэта «тэхналагічны скачок, якога яшчэ не здзяйсняла ніводная дыпламатычная служба ў свеце».

    Паводле яго слоў, галоўнай прычынай яе стварэння стала «эканомія часу і рэсурсаў» дыпламатаў.

    Стваральнікі Вікторыі — каманда пад назвай The Game Chang­ers, якая таксама рабіла кантэнт віртуальнай рэальнасці, звязаны з вайной ва Украіне.

    Прататыпам Вікторыі стала Разалі Номбрэ, спявачка і былая ўдзельніца ўкраінскай версіі рэаліці-шоу «Халасцяк».

    Номбрэ нарадзілася ў Данецку на ўсходзе Украіны.

    У яе 54 000 падпісчыкаў у інстаграме. У Міністэрстве заявілі, што Номбрэ ўдзельнічала ў праекце бясплатна. У заяве міністэрства падкрэсліваецца, што Вікторыя і Номбрэ «два розныя чалавекі» і што афіцыйныя заявы робіць толькі Вікторыя.

    Каб пазбегнуць падробак, заявы будуць суправаджацца QR-кодам, які звязвае іх з тэкставымі версіямі на сайце Міністэрства.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці