• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жонка журналіста Ільлі Дабратвора дзень правяла ў пастарунку

    Сёньня, як паведамілі праваабаронцам «Вясны», каля 12:35 жонка журналіста Ільлі Дабратвора Іна напісала блізкім: «Прыйшлі двое, са мной жадае гаварыць намесьнік начальніка Доўнар»

    Журналістку-фрылянсэрку Іну Дабратвор забралі, нягледзячы на тое, што дома заставаліся дзеці без дарослых. Каля 17 гадзін, калі сваякі Іны патэлефанавалі ў Заводзкі РУУС, ім адказалі: «Хутка пойдзе дадому».

    Толькі позна ўвечары яе адпусьцілі дадому да суду, склаўшы пратакол. У Ільлі і Іны пяцёра дзяцей.

    Учора да журналіста Ільлі Дабратвора, якога восеньню затрымлівалі за асьвятленьне акцый у Менску, прыехалі сілавікі. Шукалі журналіста нібыта па адміністрацыйнай справе, але Ільлі дома не было. Сёньня ў іх дома правялі ператрус.

    «Забралі адзін маленькі сьцяг, з акна адарвалі постэр Бабарыкі, Калесьнікаву, Ціханоўскую і Пагоню не змаглі. Таксама праводзяць праверку з нагоды партрэтаў палітвязьняў у мяне ў пад’езьдзе», – напісаў Ільля Дабратвор у Фэйсбуку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці