• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзь Мажейка трапіў у «тэрарыстычны спіс»

    Як зазначае «Вясна», Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Да былой табліцы дадалі пяць чалавек, срод якіх — вядомы журналіст.

    23 сакавіка Мінскі гарадскі суд пакараў карэспандэнта «Комсомольской правды ў Беларусі» Генадзя Мажэйку 3 гадамі калоніі агульнага рэжыму. Рэзанансны працэс над супрацоўнікам беларускай рэдакцыі расійскай газеты «Комсомольская правда» в Беларуси» заняў амаль 4 месяцы. Спачатку Генадзю Мажэйку інкрымінавалі «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці» паводле ч. 1 арт. 130 КК, а ўжо ў следчым ізалятары з’явіўся эпізод на падставе ч. 1 арт. 368 КК — «абраза прэзідэнта».

    Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка 2021 года ў аэрапорце Масквы і прымусова вярнулі ў Беларусь. Падставай сталі падзеі ў Мінску 28 верасня, калі ў кватэру да праграміста EPAM Sys­tems Андрэя Зельцэра спрабавалі ўварвацца байцы спецпадраздзялення КДБ. Адбылася страляніна, падчас якой гаспадар забіў кадэбіста Дзмітрыя Федасюка, а ў адказ застрэлілі і яго самога. 

    У нататцы пра надзвычайнае здарэнне карэспандэнт «Комсомольской правды» спаслаўся на аднакласніцу Андрэя Зельцэра, якая прыязна згадала пра сябра дзяцінства. За «гераізацыю тэрарыста» Міністэрства інфармацыі неадкладна заблакавала сайт выдання (kp.by), у адказ расійскія заснавальнікі заявілі пра немагчымасць дзейнасці беларускай рэдакцыі.  

    Генадзь Мажэйка адпачатку называў інкрымінаваныя абвінавачанні «абсурднымі», не прызнаўшы сваёй віны ні па адным з прад’яўленых артыкулаў. 

    Чытайце яшчэ:

    Суд пачаў разглядаць справу журналіста-палітвязня Паўла Падабеда

    «Кроў на траве». Прэзентацыя першага дакументальнага фільма Маргарыты Ляўчук

    Спыненне дзяржрэгістрацыі і цэнзарскія функцыі Мінінфарма. Папраўкі супраць незалежных выдаўцоў прайшлі другое чытанне

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці