• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Сяргей Абламейка стаў пераможцам прэстыжнай прэміі імя Ежы Гедройця

    Журы штогадовай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця абвясціла пераможцаў. Нягледзячы на тое, што першапачаткова фаварытамі лічыліся паэт Уладзімір Някляеў і публіцыстка Ганна Севярынец, яны не патрапілі ў тройку лідэраў. А першынставаў журналіст, шматгадовы карэспандэнт Радыё “Свабода” Сяргей Абламейка са сваім грунтоўным урбаністычным даследваннем “Невядомы Менск. Гісторыя знікнення”.

    “Ніводнай навукова-папулярнай кнігі не напісалі раней беларускія гісторыкі пра разбурэнне Старога горада – аднаго з самых каштоўных раёнаў Мінска. Паўтара дзясятка вуліц і завулкаў, шчыльна забудаваных мураванымі дамамі XVII-XIX стагоддзяў, што існавалі на Замкавай гары яе ваколіцах, зніклі без следу. Кніга доктара гісторыі Сяргея Абламейкі — першае навуковае даследванне пра час і прычыны разбурэння Старога горада, яго загадкі, герояў і антыгерояў”, — гаворыцца ў анатацыі да выдання ў двух частках, якое выйшла ў серыі “Бібліятэка Свабоды”.

    Агулам у кароткім спісе прэтэндэнтаў на ўзнагароду было шэсць кніг. Акрамя згаданага ўжо пераможцы Сяргея Абламейкі, другую прэмію атрымала Вольга Гапеева за кнігу «Самота, што жыла ў пакоі насупраць (Мінск, «Галіяфы»). На трэцяй пазіцыі Валерый Гапееў з творам «Жэнька, каралева мышак» (Мінск, «Кнігазбор»).

    Іншыя ганаровыя намінанты з “шорт”-ліста: Максім Клімковіч з кнігай  “Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі” (Мінск, «Галіяфы»), Уладзімір Някляеў з раманам “Гэй Бэн Гіном” (Беласток, Фонд Kamunikat.org), Ганна Севярынец з біяграфічным апавяданнем “Мая школа” (Мінск, «Лімарыус»).

    У складзе журы сёлета працавалі літаратуразнаўца Ульяна Верына, публіцыст Сяргей Дубавец, пісьменніца Ева Вежнавец, перакладчык Андрэй Хадановіч, крытык Ціхан Чарнякевіч.

    Гэта найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца ад 2012 году за найлепшую кнігу прозы, што выйшла на беларускай мове. Летась лаўрэаткай назвалі журналістку і пісьменніцу  Еву Вежнавец (сапраўднае імя — Святлана Курс) з кнігай «Па што ідзеш, воўча?». Сёлетні пераможца Сяргей Абламейка раней уганароўваўся прэмій імя Францішка Багушэвіча. 

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Мінску, у кастрычніку справіў 60-гадовы юбілей. Скончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Люблінскага каталіцкага ўніверсітэту. Ён  — доктар гістарычных навук.

    Выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Францішка Скарыны. Актывіст «Талакі» ды іншых нефармальных моладзевых структур.

    Ад 1990 году працуе карэспандэнтам «Радыё Свабода”. Аўтар цыклаў гістарычных і культуралагічных перадач («Ter­ra Incog­ni­ta», «Беларускія раздарожжы», «Сымбаль Веры») і навукова-папулярных публікацый («EGOізмы», «Настальгія», «Мой Картаген», «Дом літаратара», «Нечаканы Скарына», «Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі», «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення», «Чаму Беларусь не Расея» і г.д.)

    Прэмія названая ў гонар Ежы Гедройця публіцыста, палітыка, прыхільніка добрасуседзкіх адносінаў паміж Польшчай і Беларуссю. Ён нарадзіўся ў 1906‑м у Мінску і правёў тут першыя 10 гадоў жыцця (пасля сям’я пераехала ў Варшаву). Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця сведчыць пра важны ўнёсак беларуска-польскага дзеяча ў двухбаковыя культурныя стасункі.

    Чытайце яшчэ:

    Як журналістам працаваць з транзітнымі ўцекачамі. Асабісты досвед

    Гора: Ущерб по делу TUT.by возмещен в кратном размере

    Як працуе рэгіянальная ўкраінская журналістыка ў непасрэднай блізасці да фронту? Вялікая гутарка з «Накіпела»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці