Журналіст Яўген Меркіс чацвёра сутак правёў у карцары
26 снежня 2022
Палітвязня пакаралі жорсткімі ўмовамі ўтрымання за тое, што “не пагаліўся”. Цяпер, па дадзеных “Штодня”, ён знаходзіцца ў звычайнай камеры, адчувае сябе нармальна.
Яўген Меркіс знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361–4). Паводле дадзенага артыкула, журналісту пагражае ад 2 да 6 год зняволення.
13 верасня ў журналіста прайшоў вобшук, у яго канфіскавалі носьбіты інфармацыі, а самога журналіста затрымалі. Таксама вобшукі прайшлі ў бацькі Яўгена і ў ягонай знаёмай. Праваабаронцы прызналі Яўгена палітвязнем.
Чытайце яшчэ:
Журналісты рэгіянальных медыя: «Для многіх нашых чытачоў важна хаця б ведаць, што незалежныя СМІ яшчэ існуюць»
За няпоўны 2022 год год сілавікі завялі 5000 спраў за “экстрэмізм» і “кіпучая дзейнасць” не спыняецца
Рэальны тэрмін за журналісцкую працу: як судзілі Івана Мураўёва і што канкрэтна яму інкрымінавалі
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Рэдактар глыбоцкай раёнкі працягвае абражаць апазіцыю і пужаць чытачоў вайной
05.02.2024
«Дзеці таксама перажываюць турэмны досвед». Алег Груздзіловіч прэзентуе кнігу для малечы
26.09.2024
«Гэтая сітуацыя пагражае ўсім беларускім незалежным медыям». BySol аб’явіў збор на аднаўленне працы «Маланкі»
29.11.2024
Адвакаты Гнёта маюць намер абскардзіць рашэнне аб яго высылцы ў Беларусь — Офіс Ціханоўскай
14.06.2024