• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Аляксандра Любенчука этапавалі ў магілёўскую турму №4

    Пра гэта  ў сваім фэйсбуку паведаміў брат спадара Аляксандра.

    Як паведамляла ўчора БАЖ, яшчэ да разгляду апеляцыйнай скаргі асуджанага на 3 гады пазбаўлення волі журналіста перавялі ў СІЗА ў Жодзіна. 

    26 траўня 2022 года Алеся Любенчука затрымалі ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна, дзе ён жыў апошнім часам. У 2020 годзе Любенчука некалькі разоў затрымлівалі за выкананне прафесійных абавязкаў, і ён адбываў арышт у ізалятары ў Баранавічах. Апошнім часам Алесь Любянчук займаўся турызмам і аднаўленнем гістарычна-культурнай спадчыны свайго раёна.

    27 кастрычніка суддзя Мінскага гарадскога суда Алена  Ананіч прызнала журналіста вінаватым па артыкуле 361–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім». Алесь абскардзіў прысуд, але разгляду апеляцыйнай скаргі яшчэ не было.

    Віталь Любенчук нагадвае, што яго брату па-ранейшаму можна даслаць перавод, пасылку. Праз месяц-два гэта змогуць рабіць толькі сваякі.

    Даслаць ліст ці пасылку вы можаце па адрасе: Любенчук Аляксандр Мікалаевіч, 01 верасня 1988 года, турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

    Чытайце яшчэ:

    Эдуард Мельников: «Горком закрыл мои прямые эфиры: во время их рабочие крыли последними словами то, что творилось в промышленности»

    Зміцер Лупач: Я спаліў за сабой усе масты і вярнуцца не магу пры гэтай уладзе

    «Для Эміліі Беларусь — зачараванае месца, дзе знікаюць родныя». Вікторыя Пальчыс пра выхаванне дачкі ў эміграцыі і тое, што яе падтрымлівае

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці