• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста не пусцілі на сесію раённага савета дэпутатаў ў Івацэвічах

    Падчас сесіі раённага савета дэпутатаў ў Івацэвічах, што адбывалася 27 снежня, разглядаўся бюджэт Івацэвіцкага раёна на 2018 год, а таксама пытанні пра выкананне планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

    Гэтая тэма цікавіць наведнікаў сайта “Першы Рэгіён”, таму было вырашана накіраваць журналіста Паўла Дайліда, каб азнаёміць чытатчоў з вынікамі сесіі.

    “На ўваходзе ў залу пасяджэнняў мяне спыніў намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама па ідэалагічнай працы Аляксандр Велікаселец, — кажа сябра ГА “БАЖ” Павел Дайлід. — Чыноўнік чагосьці спалохаўся і запатрабаваў нейкую “акрэдытацыю пры райвыканкаме”. Я патлумачыў, што прыйшоў не ў райвыканкам, а на сесію раённага савета дэпутатаў. У адказ на гэта Велікаселец паведаміў, што сесія ладзіцца сумесна з райвыканкамам, і на ёй будзе выступаць старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук”.

    У выніку журналіста “Першага Рэгіёна” на сесію Івацэвіцкага раённага савета дэпутатаў не пусцілі, нягледзячы на тое, што пасяджэнне лічылася адкрытым і пра яе было абвешчана на афіцыйным сайце райвыканкама.

    “Я спрабаваў нагадаць чыноўніку, што забараняючы прысутнічаць на ​​сесіі, службовая асоба ігнаруе нормы пункта 4 артыкула 12 Закона “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”, але мае заўвагі не далі плёну”, — адзначыў Павел Дайлід  і дадаў, што ў іншых месцах (напрыклад, у Брэсце і Ганцавічах) незалежныя журналісты і грамадскія актывісты не маюць праблем з тым, каб браць удзел у аналагічных мерапрыемствах.

    Сябра ГА “БАЖ” мяркуе, што ў дзеяннях намесніка старшыні Івацэвіцкага райвыканкама ёсць прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння паводле артыкула 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (а менавіта, парушэнне заканадаўства аб СМІ, якое тычыцца незаконнага абмежавання свабоды масавай інфармацыі), за што прадугледжаны штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

    Павел Дайлід спадзяецца атрымаць адказ наконт гэтага інцыдэнту і ад мясцовай улады, і ад пракуратуры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці