• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста затрымалі за збіццё кіроўцы. “Мінсктранс” не мае звестак пра бойку

    “Мінсктранс” не мае звестак пра бойку пасажыраў і кіроўцы мінскага аўтобуса, па падазрэнні ў якой раніцай 5 лістапада на некалькі гадзін быў затрыманыкарэспандэнт Еўрарадыё Раман Пратасевіч. У пастарунку следчыя прапанавалі журналісту распавесці, як ён у 20-х чыслах верасня ўдарыў кіроўцу ў сківіцу, а таксама на нейкі час забралі яго тэлефон.

    Пасля таго як журналіст выйшаў з пастарунку, Еўрарадыё звярнулася ў “Мінсктранс” з афіцыйным запытам пра інцыдэнт. Мы папрасілі распавесці пра бойку і даць кантактныя звесткі пацярпелага супрацоўніка арганізацыі.

    У адказе за подпісам гендырэктара “Мінсктранса” Леаніда Папянка сказана, што асабістыя звесткі кіроўцы ахоўваюцца законам “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і ахове інфармацыі”, таму яго нумар тэлефона нам даць не могуць. Першае пытанне — пра дэталі здарэння — было праігнараванае.

    Каб даведацца, ці мела месца бойка, Еўрарадыё патэлефанавала супрацоўніцы “Мінсктранса”, якая рыхтавала адказ.

    “Ведаеце, у нас як такой інфармацыі і няма”, — адказала яна, параіўшы Еўрарадыё звярнуцца ў міліцыю.

    Мэта, з якой карэспандэнт Еўрарадыё быў дастаўлены ў аддзяленне міліцыі, застаецца нам незразумелай, бо “Мінсктранс” не пацвярджае, што згаданы інцыдэнт сапраўды адбыўся. Рэдакцыя лічыць “прывод” Пратасевіча ў аддзяленне міліцыі часткай кампаніі па ціску на незалежную прэсу з боку беларускіх уладаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці