• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку «Белсату» аштрафавалі за стрым з прэс-канферэнцыі Зайдэса

    Суд Савецкага раёну Мінска 11 верасня аштрафаваў карэспандэнтку belsat.eu Кацярыну Андрэеву на 50 базавых велічыняў (1 225 рублёў) за асвятленне прэс-канферэнцыі ў рэстарацыі «Паедзем, паядзім», якая адбылася 20 ліпеня.

    Кацярына Андрэева падчас аднаго са стрымаў з пратэстаў у Курапатах

    Гэта ўжо трынаццатая адміністратыўная справа супраць журналісткі. Артыкул — звычайны для «белсатаўцаў», 22.9 (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Пастанову аштрафаваць яе вынес суддзя Сяргей Шаціла.

    Нагадаем, адзін з уладальнікаў «Паедзем, паядзім», Леанід Зайдэс, 20 ліпеня зладзіў прэс-канферэнцыю ў рэстарацыі. Журналістаў папрасілі загадзя акрэдытавацца на яе.Кацярына Андрэева атрымала ад арганізатараў згоду на асвятленне падзеі.

    Тады Зайдэс не адказваў на пытанні журналістаў, але распавёў, што кампанія гатовая ўзаемадзейнічаць са ўсімі грамадскімі актывістамі і арганізацыямі, якія нацэлены на рашэнне пытання ў Курапатах. Акрамя гэтага ён заявіў, што ён не намераны зачыняць рэстарацыю і што «мы не будзем весці перамовы з шантажыстамі».

    Пратэсты супраць рэстарацыі ў Курапатах цягнуцца з чэрвеня — варта трывае больш за 100 дзён.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці