• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку «Белсату» шпіталізавалі пасля трох дзён на Акрэсціна. Яе збівала наглядальніца

    Зараз журналістка шукае сукамерніц, якія, магчыма, таксама пацярпелі ад жанчыны, што збівала дзяўчат.

    Журналістка «Белсату» Алена Дубовік была затрыманая вечарам 10 жніўня каля Цэнтральнага РУУСа. Яе затрымалі разам з яшчэ адной журналісткай, Таццянай Белашовай. Каляжанкі паехалі высвятляць лёс Віталя Дубіка, аператара «Белсату». Каля РУУС іх і затрымалі. Ва ўсіх былі камізэлькі прэса, яны былі пазначаныя як журналісты. Але гэта не спыніла АМАП.

    А далей… далей пачалося самае жорсткае.

    — Мяне адразу пачалі біць. Біла адна жанчына. У форме. Я не ведаю, што за форма была, не памятаю. Яна была наглядальніцай. Усіх дзяўчат біла. Потым, 13-га, калі быў суд, я адмовілася падпісваць паперы, дзе было напісана, што ўзялі мяне каля ГЦ «Рыга». Мяне вывелі на калідор, і тая жанчына зноў пачала мяне біць — каленам у жывот, — узгадвае Алена Дубовік тыя страшныя дні.

    Але журналістка не адступіла. Яе доўга ўгаворвалі, у выніку пратакол перапісалі — узялі калі РУУС. За што, чаму, навошта — гэта зусім не тыя пытанні, якімі задаецца Алена.

    — Я ведаю, што пра гэтую наглядальніцу шмат хто пісаў і распавядаў. Кажуць, што яе нібыта завуць Крысціна. Магчыма, іншае імя. Яна бландзінка, з даўгімі валасамі, каля 30 год. Я вельмі хачу знайсці астатніх дзяўчат, якія пацярпелі ад рук і ног гэтай наглядальніцы. Мяне ўтрымлівалі ў ЦІП на другім паверсе, камера №9. Дзяўчаты, адгукніцеся. Калі хтосьці ведае імя наглядальніцы, буду ўдзячная за падказку, — кажа Алена.

    Зараз Алену шпіталізавалі ў больніцу з падазрэннем на «разрыў яечніка». Алена і яе родныя збіраюцца падаваць скаргі ва ўсе магчымыя органы, у тым ліку і ў міжнародныя арганізацыі.

    «Белсат» просіць усе журналісцкія арганізацыі, у тым ліку і міжнародныя, падтрымаць Алену.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці