• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»

    Журналістцы Таццяне Мацвеевай патэлефанавалі з Кастрычніцкага РАУС Віцебска і запрасілі нібыта на прафілактычную гутарку — маўляў, набліжаецца 3 ліпеня, будуць праходзіць масавыя мерапрыемствы, а таму праводзіцца прафілактыка па папярэджанні правапарушэнняў. Аднак «прафілактыкай» міліцыянты не абмежаваліся.

    Супрацоўніка міліцыі, які размаўляў з журналісткай, найбольш цікавіла яе супраца з вядомым беларускім парталам.

    — Прычына «прафілактычнай гутаркі» была зусім не ў тым, што набліжаецца «важная дата», і што ўсіх «нядобранадзейных» трэба папярэдзіць, каб сядзелі як мышы пад венікам і не перашкаджалі народным «гуляніям» і «таржэствам». Прычына была ў тым, што Тут.бай нядаўна прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй». І вось у мяне амаль дзве гадзіны даведваліся, ці не супрацоўнічаю я з ёй, — напісала Таццяна Мацвеева ў Face­book.

    Асабліва журналістку ўразіў момант развітання з міліцыянтам, які сказаў ёй: «Да новых сустрэч».

    З гэтага Таццяна Мацвеева зрабіла выснову, што цяперашняя сустрэча — не апошняя.

    Хоць яна і раней ведала, што ў міліцыі ёсць нейкія спісы «нядобранадзейных асобаў», якіх перыядычна выклікаюць на гутарку. Яе саму напярэдадні рэферэндуму 27 лютага выклікалі і ў РАУС, і ў пракуратуру. Але тады насамрэч размовы былі пра дзейнае заканадаўства і пакаранні, прадугледжаныя за пэўныя правапарушэнні.

    З 2013-га па 2021 год Таццяна Мацвеева сапраўды была рэдактарам па Віцебскай вобласці гэтага вядомага партала, пакуль той не быў абвешчаны «экстрэмісцкім» інфармацыйным рэсурсам. Пасля разгрому і закрыцця выдання ў траўні 2021 года некаторыя яго супрацоўнікі апынуліся за кратамі, многія былі вымушаныя пакінуць краіну, бо не пачуваліся ў бяспецы. Таццяна прыняла для сябе прынцыповае рашэнне заставацца ў Беларусі, цяпер яна працуе фрылансерам у некалькіх незалежных выданнях і вядзе ў Face­book старонку «Новости Витебска ТУТ».

    — Надакучыла ўжо адчуваць сябе мошкай, якую ў любы момант могуць растаптаць, прыхлопнуць. Надакучыла ў стомільённы раз збіраць сябе па шматках, па кавалачках, каб зноў неяк мабілізаваць сілы і жыць, — падзялілася журналістка сваімі перажываннямі пасля візіту ў РАУС.

    У адказ яе сябры па Face­book пачалі распавядаць пра свой досвед стасункаў з міліцыянтамі, і аказалася, што ў апошнія некалькі тыдняў супрацоўнікі міліцыі насамрэч актывізаваліся. Апроч Таццяны Мацвеевай, на «прафілактычныя» гутаркі ў аддзяленні міліцыі былі выкліканыя яшчэ некалькі віцебскіх журналістаў і грамадскіх актывістаў.

    Чытайце яшчэ:

    Без суда приостанавливать работу СМИ: в России приняли новый закон

    «Хотим добавить в местную экосистему немного рок-н-ролла»: белорусские журналисты запустили в Казахстане новое медиа

    Доступ да сайта Беларускага расследвальніцкага цэнтра заблакаваны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці