• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты Глыбоцкай суполкі ГА “БАЖ” прынялі ўдзел у “Сябрыне”

    “Сябрына” — так называлася літаратурна-музычная сустрэча паэтаў, пісьменнікаў, музыкаў і грамадскіх актывістаў чатырох раёнаў. Яна адбылася ў Радзюкоўскім доме культуры, што ў Шаркоўшчынскім раёне. У імпрэзе прынялі ўдзел жыхары Шаркоўшчынскага, Глыбоцкага, Браслаўскага і Мёрскага раёнаў.

    Радзюкоўская сустрэча сяброў адбылася дзякуючы мясцовай паэтцы Людміле Ардынскай, якая была ідэйным натхняльнікам імпрэзы. А дзякуючы глыбоцкім журналістам пабачылі свет некалькі зборнікаў яе паэзіі.

    Падчас свята гучалі вершы з гэтых зборнікаў, песні калектываў “Купалінка”, “Душэўная ўтульнасць”, “Груца”, пакладзеныя на вершы Людмілы Ардынскай і іншых паэтаў. Падтрымаць сяброў прыехала і паэтка з Глыбоччыны, сябра глыбоцкай суполкі журналістаў Марыя Баравік. Яна прачытала філасофскія вершы пра жыццё і прыроду.

    Таксама на імпрэзу з беларускай дудой завітаў разам з сябрамі Галляш Сялява з Браслава. Ён сыграў беларускую народную музыку і прачытаў свой юнацкі філасофскі верш.

    Прысутныя змаглі пазнаёміцца і з беларускімі танцамі, патанчыць разам з гуртом “Купалінка” з вёскі Каўшэлева Шаркоўшчынскага раёна.

    Напрыканцы свята прысутныя пасадзілі дрэва-сумах як сімвал таленту і сяброўства, а таксама яднання творчых людзей. Потым усталявалі шыльду каля 130-гадовага дуба на месцы былога маёнтка Бароўскіх, колішніх уладальнікаў Радзюкоў. На шыльдзе быў змешчаны поўны спіс шляхецкага роду Бароўскіх.

    Дзякуючы мясцовым грамадскім актывістам, глыбоцкім журналістам і фундатарам з замежжа Дзіяне і Майклу Лазарус,  Джоні і Даглас Клеттэр, у Радзюках быў усталяваны помнік ахвярам халакосту.  Да яго прысутныя ўсклалі кветкі і паклалі каменьчыкі. Таксама ўшанавалі і памяць іншых загінулых падчас Другой сусветнай вайны, паклаўшчы кветкі да абеліска славы.

    Імпрэза скончылася сяброўскай вячэрай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці