• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты тыдзень шукалі Віктара Бабарыку. У калоніі параілі звярнуцца ў Google

    Ужо 61-шы дзень тысячы беларусаў задаюцца адным і тым жа пытаннем: куды падзеўся экс-прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты пасля таго, як яго павезлі з калоніі ў бальніцу? У штабе палітыка пра гэта нічога не ведаюць, звесткі пра месца знаходжання асуджанага і стан яго здароўя хаваюцца нават ад самых блізкіх сваякоў, піша «Новы час».

     

    — У розныя месцы перыядычна тэлефануюць і пытаюцца. Нічога талковага, адны адпіскі, — кажуць у штабе.

    Паводле закона людзі маюць права ведаць, як сябе адчуваюць іх родныя, нават калі яны зняволеныя. Тым больш — дазнавацца першымі, калі тыя раптам паміраюць.

    Ад імя прыватнай асобы журналіст «Еўрарадыё» цягам тыдня абзвоньвае розныя бальніцы, калонію і іншыя дзяржаўныя ўстановы, дзе тэарэтычна Віктар Дзмітрыевіч мог бы апынуцца. Як мінімум службоўцы гэтых ведамстваў маглі б паўплываць на тое, каб людзям нарэшце сказалі праўду.

    «Я думаю, што ў Google шмат будуць пісаць»

    Страшнае пытанне пра смерць з надзеяй атрымаць на яго адмоўны адказ я задаю проста ў лоб і пачынаю з работніка калоніі №1 у Наваполацку, дзе палітык адбываў свой тэрмін. Вядома, што тут за зносіны з ім іншых зняволеных штрафавалі і адпраўлялі ў ШІЗА, а палітвязня Ігара Лосіка дык увогуле давялі да спробы самагубства.

    — Добры дзень, праўда, што Віктар Бабарыка памёр у вашай калоніі?

    — На такія пытанні я не адказваю, прабачце. Усяго добрага.

    — Што з ім адбываецца? Чаму няма ніякай інфармацыі? Гэта ж ненармальна, я па-чалавечы пытаюся.

    — Я вам па-чалавечы і адказаў: на гэтыя пытанні я не адказваю.

    — Вы можаце сказаць: ён у калоніі? Ён жывы ці мёртвы? Хоць бы так?..

    — Нават «хоць бы так» я адказаць не магу.

    — Чаму? Гэта ж не таямніца — проста сказаць: чалавек памёр ці не.

    — Я вам не магу даваць інфармацыю, якая тычыцца асуджаных. Вось у чым рэч.

    — Блізкія людзі маюць права ведаць!

    — А вы блізкія людзі?

    — Так.

    — Я зразумеў. Увогуле, на такія пытанні я адказаць не магу.

    — Скажыце, а да каго я магу звярнуцца? Хто можа адказаць?

    — Я думаю, што ў Google шмат будуць пісаць…

    — У сэнсе, у Google? У Google ніхто нічога не піша. Я хачу ведаць, хто можа адказаць мне на маё пытанне?

    — Дакладна не сюды. Я думаю, ёсць сэнс патэлефанаваць блізкім сваякам. Можа, яны вам раскажуць…

    — Дык не ведаюць…

    — І блізкія сваякі нічога не ведаюць?

    — Не.

    — Я зразумеў. Выбачайце, усяго добрага, да пабачэння.

    Калі нам нічога не кажуць пра месцазнаходжанне нашых зняволеных сваякоў, мы пачынаем абзвоньваць медыцынскія ўстановы і моргі. Урок, засвоены за апошнія дзесяцігоддзі, прыводзіць мяне ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу, затым — у псіхіятрычную, куды мяне перанакіравалі, затым — у прэзідэнцкую і, нарэшце, у шпіталь КДБ.

    Чытайце яшчэ: 

    «Я сейчас рассказываю и думаю, какая же это блевотина невероятная». Большое интервью с экс-ведущей российских «Вестей»

    «Владимир Владимирович, родненький — стреляй же!» Как пропаганда Лукашенко медленно превращается в пропаганду Путина

    Власти пытаются лишить белорусов доступа к информации. Как подобное делал СССР и как этому противостояли его граждане?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці