• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты з 16 краін падпісаліся пад заклікам вызваліць Афгана Мухтарлы з азербайджанскай турмы

    Блізу 200 журналістаў з 16-ці краін выступілі ў падтрымку азербайджанскага апазіцыйнага журналіста, выкрадзенага ў Тбілісі і кінутага за краты ў Баку.

    Афгана Мухтарлы выкралі 29 траўня каля яго дома ў Тбілісі, дзе ён жыў з сям’ёй апошнія два гады, і сілком прывезлі ў турму ў Баку. На наступны дзень яго абвінавацілі ў нелегальным перасячэнні мяжы і ўвозе буйной сумы грошай. Яму пагражае мінімум 8 гадоў у турме. Мухтарлы займаўся расследаваннямі бізнэсу сям’і прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ў Грузіі, а таксама тэмай карупцыі ў Міністэрстве абароны Азербайджана.

    Журналісты з 16 краін падпісаліся пад заклікам вызваліць Афгана Мухтарлы з азербайджанскай турмы.

    “Мы асуджаем узмацненне вайны ўрада Азербайджана супраць крытыкаў, адным з праяваў якой было гэта выкраданне.
     
    Мы лічым, што адзіная мэта працэсу супраць Афгана Мухтарлы — гэта спроба прымусіць замаўчаць журналіста, які расследаваў карупцыю ва ўрадзе Азербайджана.
     
    Абсурднасць абвінавачванняў супраць Мухтарлы — яшчэ адзін доказ рэпрэсіўнага характару гэтай справы: улады Азербайджана абвінавачваюць Мухтарлы ў незаконным перасячэнне мяжы пасля таго, як журналіста сілком прывезлі ў Азербайджан.
     
    Мы ўстрывожаныя тым, як неэфектыўна і неахвотна ўлады Грузіі расследуюць гэта выкраданне.
     
    Мы заклікаем міжнародную супольнасць умяшацца і падтрымаць Мухтарлы. Для заходніх партнёраў Азербайджана і Грузіі будзе ганьбай праігнараваць гэтую мяцежную атаку на свабоду слова”, — гаворыцца ў дакуменце.
     
    Падпісана журналістамі з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, ЗША, Таджыкістана, Украіны, Эстоніі, Францыі.

    Сярод падпісантаў з Беларусі — і старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэй Бастунец.

    Адвакат Арчыл Чопікашвілі, які прадстаўляе інтарэсы Афгана Мухтарлы на тэрыторыі Грузіі, расказаў карэспандэнту «Каўказскага вузла», што пасля інцыдэнту распачата крымінальная справа па артыкуле 143 КК Грузіі (незаконнае пазбаўленне волі), якая прадугледжвае ад двух да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

    Аднак, паводле яго слоў, у выпадку вывазу пацярпелага за мяжу прымяняецца ч. 2 арт. 143 КК Грузіі, які прадугледжвае ад чатырох да сямі гадоў пазбаўлення волі, а калі выкраданне здзейснена арганізаванай групай, то п. «А» ч. 4 арт. 143, што прадугледжвае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

    Афган Мухтарлы з’ехаў з Азербайджана ў Грузію ў 2014 годзе. Журналіст сцвярджаў, што ён не можа вярнуцца ў Азербайджан. Паводле яго слоў, сітуацыя з правамі чалавека ў Азербайджане з’яўляецца крытычнай, і Мухтарлы баяўся пераследу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці