• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жыхара Полацкага раёна асудзілі да «хіміі» за допіс пра тэракт і “Лукашанку»

    Жыхар пасёлка Ветрына Зміцер Русак 1 траўня зрабіў допіс на сваёй старонцы “Вконтакте”, за які атрымаў два гады пазбаўлення волі ўмоўна. Суддзя Полацкага райсуда Віталь Лапко прызнаў 36-гадовага Русака вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: 368 (публічная абраза прэзідэнта) і 340 (фальшывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху).

    Мужчына напісаў пра “бомбу”, нібыта закладзеную ў гандлёвым полацкім цэнтры  “Манеж”, а таксама фразу: “Я ненавижу Лукашанко” і нецэнзурнае слова  на адрас носьбіта гэтага прозвішча. Назаўтра аўтара допіса затрымалі. Пачытаўшы папярэджанне пра падрыхтоўку тэракту, яго знаёмая патэлефанавала ў міліцыю, каб перадухіліць трагедыю. Тры дні ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання, дзе прызнаў віну і патлумачыў свае матывы: паводле Змітра Русака, ён паспрачаўся падчас застолля з расійскімі знаёмымі, што беларуская міліцыя не адсочвае падазроную інфармацыю ў сацыяльных сетках.

    Што да абвінавачання ў абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, то сваёй віны Русак не прызнаў. Лінгвістычная экспертыза таксама не пацвердзіла, што допіс з нецэнзурным азначэннем нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі тычыцца менавіта дзейнага прэзідэнта Беларусі.

    Тым не менш, суд не прыняў да ўвагі, што ў допісе казалася пра невядомага “Лукашанку” і пакараў жыхара Полаччыны па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса абмежаваннем волі на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову і канфіскацыяй тэлефона, з якога на старонку “Вконтакте” быў дасланы пост.
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці