• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зноў арыштаваны былы белсатавец Алесь Любянчук. Ён выйшаў з калоніі паўгода таму

    Аператар цалкам адбыў прызначаны яму трохгадовы турэмны тэрмін.

    Алесь Любянчук

    Стала вядома пра новы арышт экс-палітвязня Алеся Любенчука. Былы аператар «Белсата» ўтрымліваецца ў СІЗА.

    Алесь Любянчук да 2020 года супрацоўнічаў з «Белсатам», трапляў на стукі за працу на паслявыбарчых акцыях пратэсту. Калі праца ў Беларусі стала немагчымай, адышоў ад журналістыкі, але застаўся ў краіне.

    Любянчук займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

    Алесь быў арыштаваны ў маі 2022 года. Яму інкрымінавалі супрацоўніцтва з «Белсатам» як удзел у «экстрэмісцкім фармаванні» і прысудзілі 3 гады зняволення. Любянчук цалкам адбыў прызначанае пакаранне ў калоніі №15 Магілёва і выйшаў па тэрміне ў студзені 2025 года. 

    Прычына чарговага арышту пакуль невядомая.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.