• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Усё кепска. Трасуцца рукі і ногі»,— бацька журналісткі Ксеніі Луцкінай пра стан яе здароўя за кратамі

    Былая журналістка БТ Ксенія Луцкіна адбывае пакараньне ў 8 гадоў калёніі паводле выраку за «змову ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

    Бацька палітзьняволенай былой журналісткі БТ Ксеніі Луцкіной распавёў «Народнай Волі», што яго дачку перавезьлі зь Менска ў СІЗА Гомля.

    За час знаходжаньня за кратамі ў Ксеніі Луцкінай моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мозгу — у 2014 годзе жанчыне зрабілі апэрацыю і выдалілі дзьве пухліны ў галаве.

    «Пасьля вынясеньня прысуду мне дазволілі спатканьне з Ксеніяй у СІЗА на Валадарскага, — распавёў Алег Луцкін, бацька журналісткі. — А 25 кастрычніка яе перавезьлі зь Менска ў СІЗА Гомля, дзе яна і будзе чакаць разгляду апэляцыі ў Вярхоўным судзе».

    На пытаньне пра самаадчуваньне дачкі Алег Луцкін адказаў:

    «Са здароўем усё кепска. Хвароба не адступае, таму ў яе пастаянныя галаўныя болі, трасуцца рукі і ногі. Яшчэ калі была ў Менску ў СІЗА, Ксеніі абяцалі дадатковае мэдыцынскае абсьледаваньне, але абяцаньні так словамі і засталіся. Сказалі: магчыма, у Гомлі зробяць МРТ. Адным словам, можа, зробяць, а можа, і не зробяць».

    Перасьлед Ксеніі Луцкінай

    Журналістку Ксенію Луцкіну затрымалі ў сьнежні 2020-га па «справе Прэс-клюбу»: яе абвінавацілі ў «нявыплаце падаткаў» (пасьля закрыцьця гэтай справы распачалі новую).

    Раней яна працавала на Беларускай дзяржаўнай тэлевізіі, але сышла адтуль на хвалі пратэстаў, далучылася да дзейнасьці Каардынацыйнай рады. Супрацоўніцтва з Радай і стала падставай для завядзеньня крымінальнай справы.

    Разгляд крымінальнай справы Ксеніі Луцкіной пачаўся 1 верасьня. Працэс вяла судзьдзя Тацяна Фалькоўская.

    20 верасьня пракурор запатрабаваў пакараць палітзьняволеную журналістку 8 гадамі калёніі. У выніку 28 верасьня судзьдзя пагадзілася зь дзяржабвінаваўцам і прысудзіла Ксеніі 8 гадоў калёніі паводле ч.1 арт. 357 КК («змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»), паведамляе «Вясна». Ксенію Луцкіну абвінавацілі ў «змове ці іншых дзеяньнях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

    21 верасьня Ксенія Луцкіна выступіла з апошнім словам. Яна папрасіла суд аб гуманнасьці і нагадала, што дома яе чакае непаўналетні сын:

    «Яму патрэбна маці. Ня сябар, ня проста дарослы побач, а маці. Чалавек, які кожны дзень дорыць пачуцьцё неабмежаванай любові, адчуваньне бясьпекі, дорыць тое самае дзяцінства. Больш за ўсё я хачу вярнуць веру ў дабрыню і справядлівасьць. Я хачу выхаваць чалавека, грамадзяніна, які ўмее рабіць правільныя высновы».

    У апошнім слове Луцкіна таксама адзначыла, што мае патрэбу ў мэдычным абсьледаваньні і дапамозе лекараў.

    У зьняволеньні ў Ксеніі Луцкіной абвастрыліся праблемы са здароўем — пачала расьці пухліна ў галаўным мозгу, абвастрылася бранхіяльная астма. Ад пастаянных галаўных боляў журналістка вымушана пастаянна прымаць абязбольвальнае.

    Чытаць яшчэ:

    «Адсутнасць голасу Дзяніса Івашына з болем адчуваецца ў Беларусі»

    «Любыя праявы пачуццяў спыняюцца». Журналістка Дар’я Чульцова, якая выйшла на свабоду, — пра тое, як жывуць і кахаюць у калоніі

    «Я нібыта разблакавала апошні ўзровень у складанай гульні». Год з жыцця Кацярыны Андрэевай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці