• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У судзе над Эдуардам Пальчысам абвешчаны перапынак па 24 кастрычніка

    У судзе над блогерам Эдуардам Пальчысам абвешчаны перапынак да 10.00 24 кастрычніка, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. Працэс праходзіць у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме.

    Са спасылкай на адваката абвінавачанага палітык адзначыў, што на наступным тыдні судовы працэс можа завяршыцца.

    У дні суда над Пальчысам (14, 17—20 кастрычніка) актывісты розных апазіцыйных арганізацый прыходзілі да будынка суда з партрэтамі блогера і бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць падтрымку Пальчысу. Супрацоўнікі міліцыі лічаць акцыю незаконнай, складаючы на яе ўдзельнікаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. 20 кастрычніка пратаколы складзеныя ў дачыненні да Севярынца, Дзмітрыя Дашкевіча, Максіма Вінярскага, Мікалая Дземідзенкі, Уладзіміра Яроменка, Алеся Макаева, Вольгі Маёравай, Сяргея Пальчэўскага, Вольгі Нікалайчык, Віктара Кулака і Сяргея Стрыбульскага. За пяць дзён суда ў дачыненні да актывістаў складзена ўжо прыблізна 50 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Актывісты маюць намер працягнуць акцыю салідарнасці 24 кастрычніка.

    Дваццаціпяцігадовы рэдактар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы як Джон Сільвер, абвінавачваецца ў распальванні варожасці паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК). У канцы жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінску адбыўся грамадзянскі працэс аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863x.com. Гэтыя слуханні таксама праходзілі ў закрытым рэжыме. Сайт 1863x.com быў створаны прыблізна два гады таму. На ім публікаваліся палітычныя тэксты, нярэдка з крытыкай уладаў Беларусі і Расіі. Стваральнік рэсурсу вёў яе на ўмовах ананімнасці. Адзіным сродкам сувязі з рэдактарам быў інтэрнэт, з дапамогай якога ён меў зносіны з аўтарамі і даваў інтэрв’ю. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл і праваабаронцы Беларусі лічаць крымінальную справу блогера палітычнай.

    5 кастрычніка шэсць беларускіх арганізацый, уключаючы Беларускую асацыяцыю журналістаў, выступілі з сумеснай заявай, у якой прызналі Пальчыса палітычным вязнем. Паводле іх ацэнкі, публікацыі, за якія судзяць Пальчыса, з’яўляюцца «не больш чым аўтарскім меркаваннем аўтара адносна шэрагу гістарычных падзей і фактаў» і «не ўтрымліваюць доказаў распальвання вайны, гвалту або нянавісці, не ўяўляюць пагрозы для нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку або здароўя і маральнасці грамадства».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці