• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У аўторак — чатыры суды над журналістамі «Белсата»

    Праваахоўныя органы Беларусі працягваюць адміністратыўны пераслед журналістаў «Белсату». У Менску 10 красавіка маюць адбыцца суды над Вольгай Чайчыц, Андрусём Козелам, Аляксандрам Баразенкам і Ганнай Аземшай.

    Вольга Чайчыц, Андрусь Козел, Аляксандр Баразенка, Ганна Аземша

    Журналістаў традыцыйна вінавацяць у «парушэнні заканадаўства аб СМІ» (арт. 22.9 КаАП).

    Адміністратыўныя справы ў дачыненні да Вольгі Чайчыц і Андруся Козела будзе разглядаць суд Менскага раёну. Пачатак – у 14.15. Падставаю для складання пратаколаў стала праца журналістаў над сюжэтам пра датэрміновае галасаванне на мясцовых выбарах.

    Акрамя таго, супраць Чайчыц і Козела распачатая адміністратыўная справа ў Карэліцкім раёне за сюжэт пра грамадзяніна Туркменістану Рустама Бабакулыева, які скардзіцца на рабскую працу ў беларускім калгасе. Дата суду па гэтай справе пакуль невядомая.

    Адміністратыўныя справы Аляксандра Баразенкі і Ганны Аземшы 10 красавіка будзе разглядаць суд Ленінскага раёну Менску. Пачатак – у 11.30. Цікава, што гэта будзе ўжо трэці суд над Баразенкай і Аземшай ад пачатку месяца (паседжанні ўжо адбыліся 2 і 5 красавіка). Кожны раз падставаю для пераследу была праца журналістаў па асвятленню затрымання і суда над Андрусём Козелам.

    2 красавіка суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла Аземшу і Баразенку да максімальных штрафаў – 50 базавых велічынь (1225 рублёў) кожнаму. Журналісты атрымалі штраф за стрым, які яны вялі ад будынку Цэнтральнага РУУС, куды 18 лютага прывезлі Андруся Козела пасля таго, як яго збілі міліцыянты.

    «Самае цікавае, што стрым, за які нас аштрафавалі, мы вялі з асабістай старонкі Баразенкі ў Фэйсбуку. То бок па факце нас засудзілі за тое, што «Белсат» узяў відэа з асабістай старонкі», – адзначае Аземша.

    Вынікі суду 5 красавіка пакуль невядомыя – журналістаў судзілі завочна.

    Нагадаем, з пачатку года адбыліся ўжо каля 30 судовых працэса над белсатаўцамі.

    У 2017 годзе паводле артыкулу пра незаконны выраб прадукцыі медыяў і працы без акрэдытацыі журналісты «Белсату» заплацілі дзяржаве не менш за $ 14 000.

    Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), 94 % штрафаў паводле адміністратыўных справаў за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ летась прыпалі на журналістаў «Белсату».

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці