Зісер і Курэйчык ахвяравалі на помнік Алесю Ліпаю па 1000 рублёў
19 жніўня 2019
Сябры працягваюць збор 10 тысяч рублёў на помнік Алесю Ліпаю.
Заснавальнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН памёр 23 жніўня 2018. Да гадавіны яго смерці праводзіцца збор грошай на стварэнне помніка.
Пакуль на сайце «Улей» сабрана 8843 рублі.
Самымі шчодрымі ахвярадаўцамі сталі гаспадар партала Tut.by Юрый Зісер і рэжысёр Андрэй Курэйчык. Яны пераказалі па 1000 рублёў.
Сярод тых, хто ахвяраваў па 100 рублёў, — заснавальніца «Прэс-Клаба» Юлія Слуцкая, бізнэсмен Мікалай Маркоўнік, выкладчыца Юлія Чарняўская і іншыя.
Да канца збору сродкаў засталося пяць дзён.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
СМІ: Варшава вядзе перамовы з Мінскам аб вызваленні Анджэя Пачобута
23.07.2024
З’явілася петыцыя за павялічэнне беларускай мовы на тэлебачанні
10.06.2024
Кіраўнік польскага МЗС патлумачыў, чаму сярод вызваленых па абмену няма Пачобута
02.08.2024
У Гродне сёння распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам
08.07.2024