• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Google дазволіў Еўрарадыё рэкламаваць беларускамоўнае відэа з Лявонам Вольскім

    Google дазволіў Еўрарадыё прасоўваць на Youtube беларускамоўны відэаролік. Ад сёння праграма Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Ідэя X" з музыкам Лявонам Вольскім паспяхова рэкламуецца ў сервісе, кампанія будзе працягвацца яшчэ два дні.

    Назва і апісанне роліка зробленыя па-беларуску:

    На праблему з прасоўваннем беларускамоўнага кантэнта на Youtube у канцы жніўня звярнуў увагу рэдактар новых медыя на радыё «Свабода» Франак Вячорка. Ён распавёў пра званок з маскоўскага офісу Google, якому належыць відэахостынг. 

    «[Мне] сказалі, што сыстэма Google Adwords не падтрымлівае беларускай мовы, а таму відэа радыё «Свабода» па-беларуску будуць знятыя з сістэмы. Цягам 2019 мы больш за 50 разоў спрабавалі рэкламаваць відэа на беларускую аўдыторыю, але [яго] заўжды заварочвалі: «Язык не поддерживается». На маё пытаньне, чаму некалькі відэаролікаў ўсё ж прапусцілі, дзяўчына сказала, што прапускалі па памылцы, і разбяруцца, хто ж гэта прапускаў… Як выйсце, прапанавалі рабіць відэа па-руску ці па-ўкраінску, ці хаця б зрабіць расійскія субтытры».

    Пазіцыя Google ў дачыненні да беларускай мовы выклікала розгалас у СМІ і ў грамадстве. Цалкам магчыма, што беларускамоўны ролік Еўрарадыё з Лявонам Вольскім прынялі да прасоўвання памылкова, і неўзабаве з гэтым «разбяруцца». Яшчэ адна версія — Youtube вырашыў зрабіць падарунак музыку, які будзе святкаваць дзень народзінаў 14 верасня. Але мы спадзяемся, што ў Google папросту змянілі сваё стаўленне да рэкламы беларускамоўнага кантэнта на Youtube. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці