• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абвешчаны збор грошай на пакрыццё штрафаў віцебскай блогеркі

    Блогерка Алена Янушкоўская стала “рэкардсменкай” па грашовых спагнаннях “за заклікі” ў сацыяльных сетках да ўдзелу ў акцыях падтрымкі незалежнасці, а таксама за ўдзел у іх. Яе прызналі вінаватай у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах паводле артыкула 23.34 КаАП.

    Калі аршанскі блогер Шэры Кот быў пакараны найбольшай колькасцю “сутак”, то на стваральніцу відэаблога “Сапраўдная Беларусь” Алену Янушкоўскую накладзена пяць адміністрацыйных штрафаў, іх сума складае амаль 4 тысячы рублёў. Сплаціць такія грошы без падтрымкі грамадскасці блогерка не мае магчымасці.

    “Аднойчы я зняла ролік, у якім запрасіла Аляксандра Лукашэнку прыехаць і паглядзець, як жывуць вясковыя людзі. Візіт, вядома ж, не адбыўся. Але я працягваю распавядаць беларусам пра рэальнае жыццё, і не толькі ў YouTube, але і ў групах «Сапраўдная Беларусь» у Face­book, “Одноклассниках” і “Вконтакте”. Я выхавала шасцярых (з іх пяцёра прыёмных) дзяцей, у мяне пяцёра ўнукаў, і я не абыякавая да жыцця нашай краіны. І за гэта мяне асудзілі на 145 базавых велічынь”, — піша Алена Янушкоўская на платформе для збору  ахвяраванняў.

    3915 рублёў — гэта яшчэ не канчатковая сума штрафаў. 18 лютага блогерку зноўку будуць судзіць: яе выклікалі ў суд Віцебскага раёна за заклікі на акцыю ў падтрымку суверынітэту Беларусі, якая адбылася 29 снежня мінулага года ў Віцебску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці