Мінінфарм заблакаваў сайт Kyky.org
9 снежня 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Пры спробе зайсці на сайт выпадае стандартная застаўка з паведамленнем пра блакіроўку.
«Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».
Рэдакцыя Kyky.org ў Тэлеграм-канале медыя піша наступнае: «Гэта ўсё ж адбылося — хоць і на некалькі месяцаў пазней, чым мы думалі. Kyky заблакаваны на тэрыторыі Беларусі па рашэнні Мінінфарма. Мы не сумуем, бо ведаем: вы разбіраецеся ў ВПНах і сучасных трафіках лепш, чым дзяржаўныя міністэрствы — у блакаваннях. Мы працягнем працаваць, хай гэта і «хлопотное дельце»!»
Сёння інфармацыю пра прычыны блакіроўкі атрымала і рэдакцыя «Медиазона. Беларусь».
Мининформ: «Медиазона» заблокирована за распространение экстремистских материалов ДОКУМЕНТ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Мінінфарм папоўніў «экстрэмісцкі спіс». У ім — беларускія і ўкраінскія інфармацыйныя рэсурсы
27.09.2024
«Яшчэ не ўсё страчана». Журналіст Руслан Шошын атрымаў прэмію імя Мацея Плажыньскага
24.05.2024
BayBus запускае мультысерыял па вершах Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»
13.09.2024
«Не магу паверыць». Дырэктарка «Белсату» расказала, што бюджэт тэлеканала скарачаюць амаль удвая
08.03.2024