Кіраўнікі Нямецкага саюза журналістаў звярнуліся ў пасольства Беларусі з пратэстам
15 лютага 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Федэральны дырэктар Нямецкага саюза журналістаў Монік Хофман і федэральная старшыня Нямецкага саюза журналістаў Ціна Грол накіравалі ў пасольства Беларусі ў Германіі ліст пратэсту супраць рэпрэсій у дачыненні да работнікаў медыя ў Беларусі.
«Пераслед журналістаў, падаўленне грамадзянскай супольнасці і сістэматычнае парушэнне правоў чалавека, такіх як свабода прэсы, павінны неадкладна спыніцца», — запатрабавалі Хофманн і Грол.
Яны заклікалі ўрад Беларусі спыніць крымінальны пераслед журналістаў і неадкладна вызваліць зняволеных работнікаў медыя, устрымацца ад цэнзуры і закрыцця незалежных СМІ і забяспечыць умовы, каб журналісты маглі бесперашкодна займацца сваёй працай.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Появился фейковый сайт БелТА. Он пишет о создании кибер-штаба при Минсвязи
12.12.2023
Детские журналы «Каламбур» и «Один дома» закрываются
19.08.2024
«Прызначаны легітымізаваць практыку знішчэння свабоды слова». Праваабаронцы — пра «Форум па кіраванню інтэрнэтам»
09.11.2023
«Вінаградава ў ШІЗА не зламалі». Вольскі запусціў хвалю салідарнасці з Паўлам Вінаградавым
21.11.2023