Zoom вырашыла адмовіць дзяржаўным установам Беларусі і СНД у доступе да сэрвісу
Гэта вынікае з публікацыі расейскага выданьня «Коммерсантъ».
Zoom Video Communications Inc. забараніла сваім распаўсюднікам прадаваць сэрвіс онлайн-канфэрэнцый дзяржаўным кампаніям у Расеі і СНД.
Экспэрты зьвязваюць рашэньне кампаніі Zoom з санкцыямі і нежаданьнем працаваць на «таксычных» рынках, бо гэта можа паўплываць на кошт акцый на біржы.
У той жа дзень Вышэйшая школа эканомікі Расеі — дзяржаўнае ВНУ — не змагла падоўжыць ліцэнзію Zoom, паведаміла Deutsche Welle.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў