Справу Аляксандра Івуліна перадалі ў пракуратуру
1 снежня 2021
Журналісту і футбалісту “Крумкачоў” пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Папярэдняе следства скончана і справа перададзена ў пракуратуру.
Івуліна абвінавачваюць па 342‑м артыкуле УК (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе тэлеграм-канал Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае арышт, або абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Нагадаем, 4 чэрвеня 2021 г. Аляксандр быў асуджаны на 30 сутак арышту. Пазней яму было прад’яўлена абвінавачанне па 342‑м артыкуле УК РБ. Івулін знаходзіцца за кратамі ўжо 180 дзён.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі праект «Народны рэпарцёр»
08.05.2024
«Он поднял людей с диванов». О Сергее Тихановском сняли документальный фильм
13.01.2025
Будуць судзіць адміністратара пабліка «Подслушано Глубокое» Ігара Шкетава
28.01.2025
Блогера з Шаркаўшчыны Андрэя Буку асудзілі да пяці сутак арышту
29.10.2024