• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міколу Маркевічу прысудзілі 10 содняў арышту

    Яго пакаралі за перапост у сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

     

     

    Суд адбыўся ў Горадні ў мінулую пятніцу. Міколу Маркевіча затрымалі каля 12.00 21 чэрвеня проста ў ягоным офісе ў Горадні.

    Як паведамляў  Hrodna.life, відавочцы распавядалі, што на затрыманне прыязджалі шэсць сілавікоў у мікрааўтобусе. Яны былі ў экіпіроўцы колеру хакі. Сілавікі зайшлі ў будынак і праз пяць хвілін «больш-менш акуратна» вывелі Міколу і пасадзілі ў мікрааўтобус.

    Мікалаю Маркевічу 59 гадоў. У 90‑х быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты «Пагоня». Быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 годзе. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання свабоды за паклёп на прэзідэнта краіны. Пазней быў рэдактарам газеты «Дзень», працаваў на «Радыё Рацыя», быў старшынёй гродзенскага аддзялення «Таварыства беларускай мовы». Зараз займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

    Чытайце яшчэ:

    Як Георгія Станкевіча спрабавалі двойчы асудзіць за публікацыю, якой ён не рабіў

    З‑за мяжы перастаў адкрывацца сайт спартыўнага выдання «Прэсбол»

    Экс-CEO партала: «Onlíner — гэта бізнэс, які быў заўсёды вельмі блізкі да чытача»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.