• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алег Грузьдзіловіч у зьняволеньні цяжка перахварэў на ковід

    Журналіст «Свабоды» Алег Грузьдзіловіч у магілёўскай калёніі № 15 паўторна цяжка перахварэў на каранавірус. «Менсктранс» працягвае судзіцца з журналістам нібыта за спыненьне транспарту і пакуль выйграе. Нягледзячы на ўсё гэта, ён і з-за кратаў шле жонцы рамантычныя лісты.

    Калегі даведаліся, што новага ў зьняволенага «свабодаўца».

    «На „атаварцы“ купіў цыбулі і часныку на 32 рублі, бо да канца году яго пазбавілі пасылак і перадачаў»

    Алег Грузьдзіловіч, які адбывае паўтара года зьняволеньня ў магілёўскай калёніі № 15, зноў перахварэў на каранавірус.
    Першы раз Алег Грузьдзіловіч заразіўся ковідам таксама за кратамі, у лістападзе 2020 году, калі трапіў на 15 дзён ў Баранавіцкі СІЗА за асьвятленьне маршу ў Курапатах.

    У канцы ліпеня ў камэру, дзе сядзіць Алег, з карантыну перавялі хворага хлопца. Заразіліся іншыя сядзельцы, расказала жонка палітвязьня Мар’яна Грузьдзіловіч.

    Ліст палітвязьня Алега Грузьдзіловіча

    «У Алега была тэмпэратура, дрыжыкі, моцны кашаль, насмарк, ён пацеў — пра гэта муж апавёў у тэлефоннай размове. Я перажываю, што магло быць у яго і запаленьне лёгкіх. У камэры было вельмі сьпякотна, хваробу з высокай тэмпэратурай Алег пераносіў цяжка. На „атаварцы“ купіў цыбулі і часныку на 32 рублі, бо да канца году яго пазбавілі перадач і пасылак, і я не магу перадаць вітаміны», — кажа Мар’яна.

    «Менсктранс» пасьпяхова спаганяе грошы з асуджаных

    Працягваюцца і суды зь «Менсктрансам», на якія пастаянна ходзіць жонка Грузьдзіловіча. Агулам «Менсктранс» выставіў Алегу Грузьдзіловічу тры грамадзянскія пазовы за розныя эпізоды 2020 году — на суму 56 979 рублёў 68 капеек.

    Пазовы «Менсктрансу» да Алега Грузьдзіловіча разглядаюцца адразу ў трох судах — Маскоўскім, Фрунзэнскім і Заводзскім, паседжаньні часта пераносяць. «Менсктранс» фактычна адмовіўся ад часткі грашовага патрабаваньня за падзеі 16 жніўня 2020 году на плошчы Незалежнасьці, бо вялікія сумы ўжо сплацілі ўдзельнікі акцыі. Фрунзэнскі суд перанёс разгляд прэтэнзіяў на верасень. А вось Маскоўскі суд аб’яднаў пазовы «Менсктрансу» за нібыта спыненьне транспарту Грудзьдзіловічам у адну справу зь іншым падсудным. І «Менсктранс» выйграў справу, кажа Мар’яна Грузьдзіловіч.

    Ліст палітвязьня Алега Грузьдзіловіча

    «Частку грошай (576 рублёў) ужо заплацілі iншыя людзi па рашэньні судоў. Аднак з Алега i яшчэ з аднаго челавека, таксама асуджанага па 342‑м артыкуле за масавыя беспарадкі на 2,5 года калёніі), суд вырашыў спагнаць „салідарна і ў поўным аб’ёме“ 23 006 рублёў 90 капеек.

    А яшчэ Алегу з тым чалавекам трэба аплацiць дзяржаўнае мыта — каля 1200 беларускіх рублёў. А калі яны будуць падаваць скаргу, то давядзецца заплаціць яшчэ 5% ад сумы пазову», — сказала Алегава жонка Мар’яна.

    Месяц замест зоркі Вэнэры

    Алег шмат чытае, малюе, займаецца фізычнымі практыкаваньнямі, падцягваецца, пераказвае Мар’яна навіны пра мужа. У калёніі ён не працуе. Амаль кожны дзень піша лісты жонцы і сынам з унукамі, кажа Мар’яна.

    «Алег — асоба вельмі рамантычная. Неяк у сярэдзіне ліпеня ўбачыў ён з вакна сваёй камэры месяц і піша: «У Максіма Багдановіча ёсьць кранальны верш пра зорку Вэнэру, а мы будзем разам у адзін час — у 21.45 — глядзець на месяц і думаць адно пра аднаго. У вершы ёсьць такія радкі:

    „Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
    У сэрцы любоў затаіўшы сваю,
    Кожную ночку на зорку дзівіцца
    Буду ў далёкім краю“.

    Так што цяпер мы адначасова глядзім замест зоркі Вэнэры на месяц. Калі ён першы раз напісаў, была поўня, потым месяц зьнік. У апошнім лісьце піша: „Месяц зноў выйшаў, мамусік, выходзь“. Алег і малюнак на гэтую тэму мне прыслаў», — кажа Мар’яна Грузьдзіловіч і ня можа стрымаць сьлёз.

    Унукі чакаюць палітвязьня Алега Грузьдзіловіча

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці