• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кампанію Meta, якая валодае Instagram і Facebook, у Расеі ўнесьлі ў сьпіс тэрарыстаў

    Амэрыканскую карпарацыю Meta, якая валодае сацыяльнымі сеткамі Facebook і Instagram, расейскія ўлады ўнесьлі ў сьпіс арганізацый, якія маюць дачыненьне да экстрэмізму або тэрарызму.

    У канцы сакавіка 2022 году суд у Маскве прызнаў дзейнасьць амэрыканскай карпарацыі Meta экстрэмісцкай і забараніў яе ў Расеі.

    Пад забарону падпалі таксама сацсеткі Face­book і Insta­gram, якія належаць Meta, але ня мэсэнджар What­sApp, бо ён «не ажыцьцяўляе публічнае распаўсюджваньне інфармацыі». За карыстаньне сацыяльнымі сеткамі грамадзянам і арганізацыям пакараньне не пагражае.

    Сёньня агенцтва «Інтэрфакс» з спасылкай на Расфінманіторынг паведаміла, што Meta ўнесьлі ў сьпіс тэрарыстаў.

    Акрамя амэрыканскай кампаніі, туды таксама дадалі моладзевы дэмакратычны рух «Весна».

    Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну «Весна» заклікала ўдзельнічаць у антываенных мітынгах і акцыях.

    У траўні супраць васьмярых сябраў руху была ўзбуджаная крымінальная справа аб стварэньні некамэрцыйнай арганізацыі, якая замахваецца на асобу і правы грамадзян. У верасьні стала вядома, што гэтую справу аб’ядналі ў адно вядзеньне зь іншай крымінальнай справай — па артыкуле аб уцягваньні асоб у масавыя беспарадкі, узбуджаным яшчэ ў сакавіку. Праз аб’яднаньне спраў удзельнікам «Весны» пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

    Чытайце яшчэ:

    Затрыманыя сужэнцы-журналісты, імаверна, на “Валадарцы” – паводле “народнага артыкула”

    Лукашэнка даў ордэн Скарыны кіраўніку тэлерадыёкампаніі «Мір», якая прапагандуе вайну

    Беларускі фатограф папрасіў люблінцаў сфатаграфавацца на двухногім зэдліку. Паглядзіце, што атрымалася

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці