• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць Ларысы Шчыраковай распачалі крымінальную справу. Яе сына возяць пад наглядам з прытулка ў школу

    У дачыненні да былой гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай распачалі крымінальную справу паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса (“Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”), пра гэта 12 снежня стала вядома “Радыё Свабода”. Санкцыі артыкула — да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Акалічнасці крымінальнай справы пакуль невядомыя.

    Першыя два дні пасля затрымання былой журналісткі Ларысы Шчыраковай яе 16-гадовы сын Святаслаў не наведваў сваю школу. Ператрусу ў доме ён не бачыў 6 снежня пасля заняткаў яго адразу забралі ў сацыяльна-педагагічны прытулак Гомельскага раёна, што за паўтара кіламетра ад дома.

    Паводле сваякоў, Святаслаў вестку пра затрыманне маці ўспрыняў з вялікім узрушэннем. Перанёс стрэс, нават плакаў. І толькі 9 снежня ў суправаджэнні выхавацеля яго адвезлі ў дзясяты клас той школы, дзе вучыўся. Працягвае вучыцца Святаслаў і на бягучым тыдні. Імкнецца трымацца па-даросламу. Праз мабільную сувязь стасаваўся са сваім бацькам у Навасібірску, які мае прыехаць у бліжэйшыя дзень-два ў Гомель і выступіць апекуном падлетка. Сваякі перажываюць толькі, што Свят (так называе яго маці) адвык ад бацькі яму найлепей застацца ў горадзе ў звыклым асяродку да заканчэння школы.

    Саму Ларысу Шчыракову перавялі з ізалятара часовага ўтрымання ў СІЗА №3. Сваякі ўжо ў мінулую пятніцу не змаглі аддаць ёй перадачу ў ІЧУ, дзе было сказана, што яе пераводзяць у следчы ізалятар на вуліцу Кніжную. У чым канкрэтна вінавацяць Ларысу, родным пакуль не вядома.

    Сваякі заключылі таксама дамову з адвакатам на абарону Шчыраковай. Але трэба яшчэ атрымаць дазвол у следчага на сустрэчу з падабароннай.

    Раней Ларыса Шчыракова супрацоўнічала з незалежнымі выданнямі. Але яшчэ ў 2021 годзе публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі. Свой сыход яна патлумачыла тым, што ёй і без таго хапіла пераследу за працу без акрэдытацыі. Паводле пратаколаў міліцыі суды штрафавалі журналістку больш як сорак разоў, у тым ліку і за асвятленне паслявыбарчых акцый пратэсту. Адно толькі сутак не прызначалі, паколькі Шчыракова адна гадавала малалетняга сына.

    Развітаўшыся з журналістыкай, Ларыса зарэгістравалася ў выканкаме як індывідуальная прадпрымальніца, каб займацца этнафотасесіямі. Здымала за аплату ахвочых людзей у народных беларускіх строях.

    Нацыянальныя строі і даўнейшыя прадметы побыту з багатай асабістай калекцыі ініцыятыўнай жанчыны.

    У Шчыраковай быў таксама свой праект па ўшанаванні памяці рэпрэсаваных землякоў, які называўся «Забітыя і забытыя». Яна запісвала на відэа сведчанні сваякоў рэпрэсаваных, рабіла на іх падставе дакументальныя фільмы, размяшчала іх на YouTube. Ларыса і сама здымалася ў фільмах, у прыватнасці, выканала ролю знакамітай зямлячкі, дзеячкі беларускага Адраджэння Палуты Бадуновай ў аднайменнай дакументальнай стужцы з элементамі  інсцэніроўкі.

    Тры гады таму Шчыракова зладзіла адукацыйны праект на ток-пляцоўцы “Медыяпрастора”, дзе асновам журналістыкі навучаліся гарадскія аматары відэакамер і фотааб’ектываў. Досведам тут дзяліліся вядомыя журналісты, у тым ліку і са Швецыі.

    Сёлета ў верасні пасля арышту былога калегі па журналісцкаму цэху Яўгена Меркіса Шчыракова ў сваіх допісах у сацыяльных сетках узнімала пытанні ўтрымання журналіста ў следчым ізалятары, посціла на сваіх старонках паведамленні пра акцыі салідарнасці з Яўгенам, які ладзіліся ў замежжы.

    Ларыса Шчыракова скончыла ў свой час гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны. Працяглы час выкладала ў школе гісторыю і англійскую мову. Яна была ў ліку заснавальнікаў моладзевай краязнаўчай суполкі «Талака», закрытай цяпер уладамі. У журналістыку Ларыса прыйшла ў 2008 годзе, калі скончыўся дэкрэтны адпачынак. Гэта было, бадай, пакліканне творчай і дзейнай асобы, якая дбае пра родны край і яго росквіт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці